Дэпутаты бундэстага ад партый зялёных,сацыял-дэмакратаў і левых занепакоеныя будаўніцтвам АЭС у Беларусі і рыхтуюць звязаныя з гэтым запыты да беларускага і нямецкага ўрада.
У нямецкім парламенце лічаць, што ў Германіі павінны ведаць аб праблеме будаўніцтва беларускай атамнай станцыі і абмяркоўваць іх з Беларуссю, паколькі ў выпадку аварыі на гэтым аб’екце Германія можа пацярпець.
Гэты запыт будзе накіраваны на наступным тыдні.Як паведаміла Марылуіза Бек, дэпутат бундэстага ад нямецкай Партыі зялёных, яна рыхтуе афіцыйны запыт да беларускага ўрада з нагоды шэрагу праблем, звязаных з бяспекай АЭС, а таксама міжнароднымі канвенцыямі.
Старшыня камітэта па экалогіі Эва
Дэпутаты бундэстага збіраюць не толькі афіцыйную інфармацыю пра будаўніцтва АЭС у Беларусі. Іх цікавіць меркаванне незалежных экспертаў і грамадскасці.Так, на мінулым тыдні яны арганізавалі сустрэчы ў бундэстагу, у Берліне, з каардынатарам беларускай антыядзернай кампаніі Таццянай Новікавай.
Як пракаментавала Новікава: «Не толькі для Германіі важна ведаць, што адбываецца ў Беларусі з будаўніцтвам АЭС, але і для беларускага грамадства крытычна важная інфармацыя аб тым, як развіваецца энергетыка Германіі. А нямецкая энергетычная індустрыя сёння адыходзіць ад атамнай энергетыкі і рухаецца ў бок новых узнаўляльных тэхналогій — і гэта паказваюць лічбы».
«Так за апошнія некалькі гадоў доля ўзнаўляльнай энергетыкі ў Германіі склала прыкладна 25%, што пераўзыходзіць долю энергіі ад АЭС. Хацелася б, каб Беларусь брала прыклад з Германіі», — дадала Новікава.
Каментары