Свет

Былога кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Бразіліі пасадзілі на 11 гадоў

Вярхоўны суд Бразіліі 12 лістапада прысудзіў былога кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта краіны Луіса Інасіу Лулы да Сілвы да 11 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Agence France-Presse.

Жазэ Дзірсэу, кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі з 2003 па 2005 год і адзін з заснавальнікаў Працоўнай партыі Бразіліі, быў асуджаны 10 кастрычніка.

Разам з двума іншымі членамі партыі яго прызналі вінаватым у выкарыстанні дзяржаўных сродкаў для подкупу членаў апазіцыйных партый падчас галасаванняў у парламенце з 2003 па 2005 гады. Усяго, паводле версіі следства, у гэтай схеме бралі ўдзел 38 чалавек з атачэння экс-прэзідэнта.

Выплачваючы дэпутатам грошы, удзельнікі злачыннай схемы забяспечвалі іх лаяльнасць пры прыняцці рашэнняў, ініцыяваных Працоўнай партыяй.
У некаторых выпадках сума выплат дасягала 10 тысяч даляраў у месяц.

Усе абвінавачаныя па справе адмаўляюць сваю віну, сцвярджаючы, што працэс над імі палітычна матываваны. У сваю чаргу, былы прэзідэнт краіны Лула да Сілва заявіў, што не ведаў пра існаванне схемы па подкупу дэпутатаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве14

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога5

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве14

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць