Літаратура1212

«Калі ты вораг, чаму друкуешся ў дзяржаўным часопісе?»: у Андрэя Федарэнкі выйшла кніга мініяцюрных эсэ

«Адзін аўтар, буйны графаман (графаманы дзеляцца на ціхіх і буйных), крычаў:

— Якое ты маеш права мяне рэдагаваць, калі тэксты мне дыктуе сам Гасподзь?!

— У такім разе я вымушаны рэдагаваць самога Госпада, — адказваў я. — Або ён дыктуе вам з памылкамі, або вы кепска расчуваеце яго дыктоўку».

Гучыць як анекдот. Але аўтар запэўнівае, што гэта рэальнасць ягонай рэдактарскай працы.

«Сечка» — не забаўляльнае чытво, складзенае толькі з анекдотаў ці пацешных гісторый.

Гэта думкі, назіранні пісьменніка, якія не развіваюцца да апавяданняў, асобных сцэн у большай прозе. Іх можна было б акрэсліць як дзённікавыя запісы без датаў.

Гэта магчымасць падгледзець за аўтарам: пра што ён думае паміж напісаннем «Вёскі», «Афганскай шкатулкі», «Нічыіх»... І аказваецца, што гэта спрэс праца са словам, літаратура.

Яму няясна, чаму пішацца наведвальнік, калі прыгажэй — наведнік; двукоссе, а не лапкі. Абураецца, калі слоўнікам замацавана лЯмпа, але лАмпада. Чаму чацвярГа, але не чацверКа...

Андрэй Федарэнка — чалавек непублічны. На прэзентацыі «Сечкі» ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ён сядзеў з апушчанай галавой, бо, відаць, няёмка пачуваўся перад дзясяткамі дапытлівых вачэй прысутных.
Людзі чакалі ад яго любога слова, а яму зручней пісаць.

І «Сечка» — гэта тое, пра што пісьменнік мог бы расказваць на сустрэчах з чытачамі. Але ён аддае перавагу напісанню, калі кожнае слова можна абдумаць. Бо для яго, як падаецца, непрымальна, каб апублікаваць прахадны тэкст. Таму нават «дробная сечка» — не адпіска, што з’явілася паміж «дарослымі» кнігамі прозы, а такая ж літаратурная праца.

А заканчваецца кніга лістом-даносам аднаго з чытачоў «Маладосці», які абураны апавяданнем Федарэнкі, надрукаваным у часопісе.
«Калі ты вораг, то чаму друкуешся ў дзяржаўным часопісе?»

І гэта не атавізм 1930-х, а рэальнасць.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць