Абвінавачаны ў здрадзе Радзімы Андрэй Гайдукоў працаваў слесарам, ягоны падзельнік — у ЖКГ
8 лістапада ў Віцебску быў затрыманы намеснік кіраўніка моладзевай суполкі «Саюз маладых інтэлектуалаў» Андрэй Гайдукоў. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ «Амерыканцы».
Цікава, што пра дзейнасць Саюза раней нічога не было чуваць.
Паводле наяўнай, абрыўкавай інфармацыі, КДБ абвінавачвае маладога актывіста ў намеры заключыць пагадненне з амерыканскімі спецслужбамі (ЦРУ). Гайдукова абвінавачваюць па артыкуле 356 «Здрада Радзіме». Гэта ад 7 да 15 гадоў турмы. Хоць спачатку абавіначвалі па артыкуле 356 частка 1 «Усталяванне супрацоўніцтва са спецслужбай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы». Паводле гэтага, можна атрымаць не больш за два гады.
Што такое «Саюз маладых інтэлектуалаў»? Старшыня арганізацыі Яўген Канстанцінаў кажа:
«Мы ўтварыліся тры гады таму, летась удзельнічалі ў Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі. Хаця найперш мыграмадска-культурніцкая арганізацыя. Ствараем платформу для партыі інтэлектуалаў».
Яўген Канстанцінаў называе абвінавачанні супраць Гайдукоў абсурдным. «Гэта трызненне. Ён не вучоны, не вайсковец, не разведчык. Ён нават не ведае англійскай мовы, у школе вывучаў нямецкую».Андрэй Гайдукоў працаваў звычайным слесарам на заводзе «Нафтан» у Наваполацку. Навучаўся ва ўніверсітэце завочна.
Мама Андрэя Гайдукова Вольга Пятроўна кажа: «Вядома, у сына быў свой пункт гледжання на ўсё. Ягонае затрыманне — ці звычайнае глупства, ці падстава».
Жанчына кажа, што 8 лістапада ў іх дома прайшоў ператрус. Канфіскавалі кампутары, тэлефоны. Учора яна разам з Яўгенам Канстанцінавым ездзіла ў Мінск, каб перадаць сыну неабходныя рэчы.
«Цяпер у яго дзяржаўны адвакат, але шукае іншага. Тут вельмі цяжка, бо гэта не маёмасныя справы, напрыклад. У гэтай сферы знайсці спецыяліста не так і лёгка», — кажа Вольга Пятроўна.Дарэчы, Андрэй Гайдукоў не быў сябрам Хрысціянскай дэмакратыі. «Я некалькі разоў з ім размаўляла па тэлефоне, але ён не далучаўся да нашага аргкамітэта», — кажа кардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.
Затое ў БХД быў Ілля Багданаў з Полацка, якога таксама затрымлівалі па гэтай справе 8 лістапада. «Дамовіўся з сябром, што ён пераначуе ў мяне, яму трэба было некуды ехаць, а я жыву побач з вакзалам. Чую званок у дзверы адчыняў. Стаяць невядомыя мужчыны. Кажуць, з КДБ. Разам з імі былі два студэнты — панятыя».
У Іллі Багданава дома канфіскавалі дыскі, флэшкі, як звязаныя з «Саюзам маладых інтэлектуалаў», так і з БХД. Сярод іх былі і заклікі на
«Надзелі наручнікі, кінулі на задняе сядзенне машыны. Спачатку адвезлі ў Наваполацк, там яшчэ раз правялі асабісты надгляд, а потым павезлі ў Мінск», — кажа Ілля Багданаў.
У сталіцы яны былі бліжэй да гадзіны ночы.
«Павялі мяне з наручнікамі некуды наверх. Казалі, каб не паварочваў галаву. Мне здалося, што там бачыў Гайдукова ў апошні раз. Прывялі да следчага, быў допыт. Не магу сказаць, што на ім было [даў падпіску аб неразгалошванні]. Мне паказалі доказы супраць Гайдукова. Доказы не пісьмовыя. Але там усё вельмі сур’ёзна. Біць не білі, але псіхалагічны ціск быў».
Хлопец кажа, што пасля допыту яго выставілі з будынка. «Я злавіў таксі і папрасіў, каб давезлі да кальцавой. Заплаціў сто тысяч. Лавіў папуткі, яны ўвайшлі ў маю сітуацыю і нават не ўзялі грошай. Прыехаў дадому, прыняў душ і нават да
Ілля Багданаў працуе ў сістэме ЖКГ Полацка. «На наступны дзень на працу прыходзілі супрацоўнікі КДБ. Казалі, што Гайдукоў мяне здаў. Магчыма, гэта ў іх такі псіхалагічны трук, але мне ўзгадалася апошняя размова з Гайдуковым, дзе той казаў: «Калі што, я цябе таксама за сабой пацягну».
Пакуль што Ілля Багданаў адмаўляецца паведамляць, у якім статусе ён знаходзіцца. Таксама і мама Андрэя Гайдукова не ведае, на колькі дзён яе сын узяты пад варту.
Каментары