Гісторыя55

Здымкі беларускай вёскі 1916 года прадаюцца за 1 еўра — фота

Іх зрабілі нямецкія жаўнеры падчас вайны.

Чатыры старыя здымкі невялікай вёскі Чапунь, якая знаходзіцца ў Іўеўскім раёне, прадаюцца цяпер на інтэрнэт аўкцыёне ebay.

Здымкі выкананы падчас Першай сусветнай вайны ў 1916–1917 гадах нямецкімі жаўнерамі.

Сама вёска ўпершыню згадваецца ў 1561 годзе, але зразумела, што ніякіх старых выяваў амаль не захавалася. Толькі дзякуючы вайне і кайзераўскім салдатам можна пабачыць яе краявіды.

На адным са здымкаў нямецкія жаўнеры зняліся каля магілаў сваіх таварышаў.

Гэтыя могілкі захаваліся дасюль. Каменны помнік толькі часткова знішчаны, а вось ад магілаў і драўляных крыжоў каля яго не засталося і следу.

На другім здымку можна пабачыць, што тэлефанізацыя Чапуня распачалася на дзясяткі гадоў раней ад афіцыйнай савецкай. Нямецкія тэлефаністы ставілі па вёсцы слупы з дратамі яшчэ ў маі 1917 года. Праўда, мясцовыя жыхары не маглі тады выклікаць па тэлефоне «хуткую дапамогу» ці нават проста скарыстацца сувяззю. Яна прызначалася толькі для вайсковых мэтаў.

Яшчэ два здымкі прадстаўляюць Чапунь зімою. Але на іх толькі краявіды і будынкі. На жаль, здымкі з жыхарамі вёскі пакуль не прадстаўленыя на аўкцыёне. Можна, аднак, спадзявацца, што такія таксама існуюць у шматлікіх ваенных альбомах, якія захоўваюцца ў нямецкіх сем’ях.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Салядарам адзін расійскі самалёт збіў іншы?4

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі3

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»1

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі8

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране12

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма3

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі6

У Мінску з'явіліся «чыстаматы». Што гэта такое і як яны працуюць?10

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць