Сёння беларускія каталікі візантыйскага абраду святкуюць Уводзіны ў святыню Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэта двунадзясятае свята, г.зн. адно з найважнейшых у літургічным календары Усходняй Царквы.
Свята Уводзін у святыню (ці, згодна з іншымі перакладамі, Уваходу ў храм) адкрывае вернікам пэўныя таямніцы з дзіцячага і дзявочага жыцця Усячыстай Дзевы Марыі, пралівае святло на яе бацькоў, яе выхаванне ў святыні і падрыхтоўку да найвышэйшай годнасці: быць Маці Божага Сына.
Згодна з царкоўнымі апокрыфамі, святыя Якім і Ганна, бацькі Дзевы Марыі, будучы бяздзетнымі, далі абяцанне, што, калі ў іх з’явіцца дзіця, яны аддадуць яго на службу Богу ў храме Ерусаліма. Госпад выслухаў іхнія малітвы і даў ім дачку. Калі Марыі споўнілася тры гады, бацькі прывялі яе ў храм і аддалі ў рукі першасвятара Захарыі, бацькі святога Яна Хрысціцеля. Насвяцейшая Багародзіца перабывала ў храме шмат гадоў да таго як, стаўшы дарослай дзяўчынай, была заручана са Святым Язэпам.
Першыя згадкі пра свята Уводзін у святыню Найсвяцейшай Багародзіцы ёсць у пісьмовых крыніцах V стагоддзя, аднак агульнапрынятым на хрысціянскім Усходзе яно стала ў IX стагоддзі. У календары Заходняй Царквы гэтае свята замацавалася толькі ў XVI стагоддзі. У сярэднявеччы Уводзіны ў святыню былі адной з улюбёных тэм у іканаграфіі.
Сёння, як і раней, гэтае свята нагадвае вернікам пра важнасць і надзвычайную патрэбу духоўных пакліканняў да служэння Богу ў святарскім ці манаскім чыне.
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары