Грамадства

Закрытая газета «Згода»

17 сакавіка суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда Аксана Міхнюк задаволіла зыск Мінінфармацыі аб спыненні дзейнасці газеты «Згода».

Падставай для спынення дзейнасці сталі 2 папярэджанні напрацягу года за парушэнне арт. 5 Закона аб друку. Між тым, тэрмін, вызначаны на абскарджанне другога папярэджання, яшчэ не скончыўся. Юрыст ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» А. Бастунец, які прадстаўляў інтарэсы рэдакцыі ў судзе, лічыць, што тым самым было парушана замацаванае законам аб друку права рэдакцыі на абскарджанне прэтэнзіі.

Суддзя прапаноўвала пачаць разгляд справы па сутнасці ўжо 15 сакавіка, адразу пасля падрыхтоўчага паседжання. Аднак прадстаўнікі рэдакцыі «Згоды» запярэчылі, нагадаўшы суддзі пра месячны тэрмін на абскарджанне папярэджання. Тады ж суд адхіліў хадайніцтва рэдакцыі наконт адмены судовай пастановы аб прыпыненні газеты да вынясення рашэння па сутнасці. (У хадайніцтве адказчыкі падкрэслівалі, што «прыпынене дзейнасці газеты да рашэння суда ніякім чынам не можа паўплываць на выкананне яшчэ не вынесенага судовага рашэння»).

Нагадаем, што 6 сакавіка Міністэрства інфармацыі падало ў Вышэйшы Гаспадарчы суд зыск аб спыненні дзейнасці недзяржаўнай газеты «Згода». 7 сакавіка ВГС прыняў зыск да разгляду, а таксама, па просьбе міністэрства, прыпыніў газету яшчэ да суда. Падставай для закрыцця «Згоды», на думку Мінінфармацыі, з’яўляецца неаднаразовае парушэнне рэдакцыяй патрабаванняў арт. 5 Закона «Аб друку і іншых СМІ» (першае папярэджанне па гэтым артыкуле было вынесена 9 лістапада і тычылася гумарыстычных калажаў з выявамі дзяржаўных асобаў; другое было вынесена 23 лютага за перадрукоўку малюнкаў, што раней сталіся прычынай «карыкатурнага скандалу»). Акрамя гэтага, міністэрства прасіла адразу ж прыпыніць газету, бо, маўляў, за гэты час «адказчык можа груба парушыць патрабаванні закона аб друку».

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак72

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя знайшлі, як зрабіць ЭКА больш выніковым — з дапамогай цукру

Францыя і Вялікабрытанія адправяць ва Украіну сумесную вайсковую місію3

Кандыдат на міністра замежных спраў Германіі: Расія хацела зрабіць Украіну васалам як Беларусь3

25-гадовая дзяўчына вярнулася праз камісію па вяртанні — магчыма, што з Расіі9

Зніклыя ў Літве амерыканскія вайскоўцы ехалі аказваць дапамогу іншай машыне3

Ужо дабраліся да даху. Што за загадкавы будынак будуюць на Нямізе ў Мінску і калі яго здадуць?

«Яны самі паклікалі мяне ў гэты чат, а цяпер называюць мярзотнікам». Галоўрэд Atlantic расказаў, чаму апублікаваў перапіску амерыканскіх сілавікоў у Signal5

У Гродне выпадкова спынілі фігуранта крыміналкі за 2020 год. Ён зламаў руку міліцыянеру і сігануў у раку9

Чаму стаў магчымы выпадак з амерыканскімі вайскоўцамі на літоўскім балоце?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак72

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць