Грамадства

Казулін: «Пасьля візыту паслоў да мяне ставяцца больш жорстка»

Аляксандра Казуліна ў віцебскай калёніі наведаў новы адвакат Зьміцер Гарачка.

3 траўня Аляксандра Казуліна наведаў у калёніі ягоны новы адвакат Зьміцер Гарачка. Паводле зьвестак, якімі ён падзяліўся з дачкой палітыка Юліяй, Аляксандар Казулін па‑ранейшаму мае праблемы са здароўем.

«Ён сказаў, што выглядае тата нармальна, але сам кажа, што яшчэ адчувае сябе слабым. Прыкладам, яму цяжка падцягнуцца на папярочыне. Аднаўленьне пасьля галадоўкі яшчэ працягваецца. Яшчэ ён сказаў, што пасьля таго, як яго наведалі амбасадары, стаўленьне да яго адміністрацыі зьмянілася — рэжым стаў больш жорсткім», — паведаміла Юлія Казуліна.

У зьняволеньні Аляксандар Казулін болей за 13 месяцаў. Днямі ў Вярхоўным Судзе пачалі разгляд нагляднай скаргі палітыка на прысуд Маскоўскага раённага суду, паводле якога экс‑кандыдата на прэзыдэнта асудзілі да пяці з паловай гадоў.

Для гэтага справу Аляксандра Казуліна адмыслова прывезьлі з Маскоўскага райсуду ў Вярхоўны Суд.

Былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч бачыць у гэтым добрую прыкмету. «Вярхоўны Суд мае права запатрабаваць справу, але не абавязаны. Прынамсі гэта азначае, што скарга будзе разгледжаная дасканала», — кажа Ігар Рынкевіч.

Нагадаем, нядаўна Ігар Рынкевіч быў звольнены з калегіі адвакатаў паводле асабістага жаданьня й склаў паўнамоцтвы юрыдычнага абаронцы Аляксандра Казуліна.

Цяпер палітыка абараняе адвакат Зьміцер Гарачка. Улетку мінулага году Зьміцер Гарачка ужо бараніў Аляксандра Казуліна ў судзе.

Былы адвакат Ігар Рынкевіч так ацэньвае прафэсійныя якасьці свайго калегі: «Ён сталы, дасьведчаны юрыст. За плячыма ў яго, наколькі я памятаю, акрамя адвакацкага, таксама досьвед працы судзьдзём».

Тым часам пракуратура Менску адмовілася разглядаць скаргі на зьбіцьцё Аляксандра Казуліна 2 сакавіка 2006 году ў фае Палацу чыгуначнікаў, дзе праходзіла рэгістрацыя дэлегатаў Усебеларускага сходу.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць