Культура2323

Беларусь шостая на эўрачэмпіянаце па папсе

Дзьмітрыя Калдуна паставілі на першае месца Ўкраіна, Расея і Ізраіль. Ён таксама трапіў у дзясятку ў большасьці малых цэнтральна- і ўсходнеэўрапейскіх краінаў ад Грэцыі да Ісьляндыі. Беларусь аддала першую пазыцыю прадстаўніку Расеі, другое — Украіны, трэцяе — Малдовы.

Сьпявак зь Беларусі заняў шостае месца на пяцьдзесят першым конкурсе «Эўрабачаньня», які сёлета праходзіць у сталіцы Фінляндыі, Хэльсынках.

Як і прадказвалася, першае месца на спаборніцтве адышло сьпявачцы з Сэрбіі Марыі Шарыфавіч. Другое заняў гумарное травэсты Верка Сярдзючка з Украіны. На трэцім месцы аказаўся расейскі праект «Серебро».

Беларусь аддала першую пазыцыю прадстаўнікам Расеі, другое — Сярдзючцы, трэцяе — Малдове.

Калдуна паставілі на першае месца Ўкраіна, Расея і Ізраіль. Ён таксама трапіў у дзясятку ў большасьці малых цэнтральна- і ўсходнеэўрапейскіх краінаў ад Грэцыі да Ісьляндыі.

Як і ў мінулыя гады, краіны пераважна аддавалі галасы сваім суседзям. Найбольш гэта праяўлялася ў былой Югаславіі, СССР і Ўсходняй Эўропе. Таксама імігранты ў розных краінах масава аддавалі галасы краінам свайго паходжаньня. Таму Партугалія прагаласавала за Ўкраіну, Ірляндыя — за Літву.

Верка Сярдзючка такі прапяяла «Раша, гудбай» замест зацьверджанага «лаша тумбай», што па-мангольску азначае «ўзьбітыя вяршкі». Аляксандар Ціхановіч, які камэнтаваў канцэрт на БТ, на гэтае хуліганства абурана заўважыў: хіба можна адной краіне так на другую сьпяваць?

21-гадовы Калдун выканаў песню «Work Your Magic» на вершы Карэна Кавалерана і музыку Філіпа Кіркорава.

Дзьмітры Калдун стаў пераможцам Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекту «ЭўраФэст» паводле вынікаў фінальнага гала-канцэрту «Дарога на «Эўрабачаньне».

У мінулыя гады ўдзельнікі «Эўрабачаньня» ад Беларусі — дуэт «Аляксандра і Канстанцін», Анжаліка Агурбаш і Паліна Смолава — у фінал не прабіваліся.

Песьня Калдуна не вылучалася ні навіной, ні калярытам. Праўда, у беларускага выканаўцы ёсьць голас і плястыка, чым можа пахваліцца ня кожны ўдзельнік эўрапопшоў.

Варта адзначыць, што ў большасьці эўрапейскіх краінаў конкурсу «Эўравізіі» не надаецца такога значэньня, як у Беларусі. Гэтак. у Польшчы яго трансьляцыю звычайна глядзіць мізэрны працэнт тэлегледачоў. Дый папса не займае такога месца ў жыцьці, як у Беларусі, дзе нацыянальныя рок-выканаўцы забароненыя да трансьляцыі па галоўных радыёканалах.

Шостае месца пратэжэ Філіпа Кіркорава — гэта найбольшае дасягненьне Беларусі за чатыры гады ўдзелу ў конкурсе. Дзякуючы ягонаму пападаньню ў дзясятку найлепшых, на наступным конкурсе, які адбудзецца ў Сэрбіі, сьпявак з нашай краіны будзе выступаць адразу ў фінальным канцэрце.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты26

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Марка Рубіа паляцеў у Кітай у спартыўным касцюме, як у Мадура7

Сёння на Гомельшчыну заляцелі мінімум шэсць расійскіх беспілотнікаў

Кліматолагі абмяркоўваюць магчымасць перакрыцця дамбай Берынгава праліва. Навошта?9

Стваральнікі MSQRD закрываюць праект Locals2

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі2

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі50

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі2

У мінскім метро памёр чалавек

Стала вядома пра вызваленне палітвязня Уладзіміра Дударава — былога віцэ-мэра Магілёва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты26

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць