Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Лепей нажыць аднаго Хольцапфэля, чым страціць 400 мільёнаў эўра!

Без залішняга афішаваньня Натальля Пяткевіч зноў пабыла ў Жэнэве. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Без залішняга афішаваньня Натальля Пяткевіч чарговы раз пабыла ў Жэнэве. Беларуская дэлегацыя зноў шукала агульную мову зь Міжнароднай арганізацыяй працы.

Нагадаю: менавіта з падачы МАП (за парушэньне правоў працоўных) Брусэль ужо ў чэрвені зьбіраецца выключыць Беларусь з Абагуленай сыстэмы прэфэрэнцыяў у гандлі з ЭЗ.

І хаця прэсавы сакратар МЗС на сёньняшнім брыфінгу запэўніваў, што перамовы ў Швайцарыі з пытаньнем аб прэфэрэнцыях наўпрост не зьвязаныя, — няцяжка зразумець, што страчваць штогод па 400 мільёнаў эўра Менск надта ж ня хоча.

Быў спадзеў, што Эўропу зьмякчыць згода на адкрыцьцё тут офісу Эўракамісіі. Нумар ня выгарэў. І на сёньня дата, калі прадстаўніцтва расчыніць дзьверы, па-ранейшаму ў тумане.

Няцяжка меркаваць, што ягоную працу тутэйшае начальства пастараецца старанна абкласьці чырвонымі сьцяжкамі. Бо дасюль у кашмарных снах прыходзіць вобраз Ганса-Георга Віка. Былы кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ (таксама ўжо былой, замененай на бяскрыўдны офіс з коратка стрыжаным мандатам:-) у свой час даўся ўладзе ў знакі, ладзячы пад дахам сваёй структуры апазыцыйныя пасядзелкі.

Дарэчы, менавіта пад эгідай Віка (пэрсанажа, аднолькава не любімага як Лукашэнкам, так і Пазьняком) у свой час быў зладжаны і такі-сякі круглы стол уладаў з апазыцыяй. Цяпер вось Брусэль таксама дзяўбе пра дыялёг з апанэнтамі. І відавочна, каму-кольвек у высокіх менскіх кабінэтах другім Вікам уяўляецца сп. Хольцапфэль, француз зь нямецкім (нейкі фатум!:) прозьвішчам. Той даўно сядзіць у Кіеве, чакаючы магчымасьці прыступіць да выкананьня місіі прадстаўніка Брусэлю у "чорнай дзірцы" Эўропы.

Але лепей ужо нажыць аднаго Хольцапфэля, чым страціць 400 мільёнаў эўра!

Тым болей што рэальна офіс Эўракамісіі мала чым будзе адрозьнівацца ад любой заходняй амбасады. Ну яшчэ адным назіральнікам болей стане на наступным Дні Волі... Улады ж могуць прэвэнтыўна пашчыраваць так, што тых назіральнікаў акажацца болей, чым маніфэстантаў!

Зрэшты, у тым самым напрамку фактычна шчыруе і тытульная апазыцыя. Яшчэ пара гістарычных кангрэсаў — і дурняў хадзіць пад яе кіраўніцтвам, бадай, не застанецца.

P.S. У сп. Хольцапфэля добрая загартоўка ў экстрэмальных умовах. Ён дзесяць гадоў адпрацаваў у Афрыцы :-)

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны30

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра23

«У мяне заўсёды была мара кіраваць аўтобусам». Акцёр Ігар Сігоў — пра сваю новую працу5

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі8

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны30

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць