Меркаванні2727

Дні, калі вырашаецца будучыня нацыі

Камэнтар рэдакцыі.

Мы прывыклі ўжываць гэты выраз напярэдадні выбараў, рэфэрэндумаў ды іншых падобных падзеяў, вынік якіх у паняволенай краіне прадпісаны загадзя і нічога насамрэч не мяняе. Іншыя дні вырашаюць нямала. Напрыклад, тыя, калі бацькі запісваюць дзяцей у школы. Нацыя — гэта папросту штогадовы, штодзённы рэфэрэндум…

З 16 траўня адкрываецца набор у пачатковыя школы. Бацькі ў вялікіх гарадах маюць выбар: аддаць дзяцей на беларускамоўнае ці расейскамоўнае навучаньне.

У сталіцы прасьцей: тут беларускамоўныя гімназіі і школы ёсьць каля плошчы Якуба Коласа, на Старажоўцы, у Кунцаўшчыне, Серабранцы, Малінаўцы і іншых раёнах. Многія беларускія бацькі і маткі падладжваюць сваё жыцьцё пад магчымасьць аддаць дзяцей між сваіх. Набываюць аўтамабілі, мяняюць графік жыцьця.

У рэгіянальных цэнтрах цяжэй. Калі няма дастатковага градусу самаарганізацыі, бацькі‑беларусы застаюцца сам‑насам.

Над беларускай мовай цяжэе кляймо беспэрспэктыўнасьці. Савецкая па сваёй ідэнтычнасьці пануючая група старанна падтрымлівае гэты стэрэатып. Аднак ёсьць усё ж усе падставы верыць, што беларуская мова паўторыць шлях каталянскай ці ўкраінскай, безь якіх ня трапіш у дзяржаўную адміністрацыю і сілавыя структуры ў тых краях.

Для практычных вынікаў трэба ясныя і практычныя крокі. Каб беларускі набор пайшоў у рост, досыць, каб за яго людзей агітавалі. Пры канцы 80‑х беларуская школа ў гарадах адрадзілася, дзякуючы прапагандыстам з «Талакі», што пайшлі з кватэры да кватэры. Такая натура чалавечая: маўклівая большасьць выбірае тое, што рэклямуюць…

Досыць было б кароткага звароту прэзыдэнта: заклікаю аддаваць дзяцей у беларускамоўныя школы. Краіне патрэбны такі кіраўнік дзяржавы, які б штогод у траўні выступаў з такім пасланьнем, аж да тае пары, пакуль нацыянальная мова не акрыяе.

Але маўчаць улады, памоўквае і так званая «дзяржаўная беларускамоўная» прэса, «творчыя саюзы» і «дзяржаўныя асяродкі нацыянальнай культуры».

Беларусаў пазбавілі духоўнае свабоды, прапануючы ўзамен матэрыяльныя радасьці. Еж, пі, купляй ды‑ві‑ды, едзь на акіянскія пляжы. Любыя раскошы даступныя, акрамя нацыянальных. Любую кнігу можна свабодна купіць у Беларусі — акрамя тае, якая ўмацоўвае нацыянальныя пачуцьці. Любую музыку можна пачуць — акрамя тае, якая абуджае нацыянальныя пачуцьці. Атупляючы гармідар. А ў сытуацыях, як з выбарам школы, трэба засяродзіцца і падумаць пра рэчы парадку, вышэйшага за матэрыяльны.

Якой бы абмежаванай і кантраляванай ні была беларускасьць тых эрбэшных беларускіх школаў, усё ж яны застаюцца адной з зарукаў выжываньня нашага народу. Безь беларускай школы, бяз мовы нацыя разваліцца і асымілюецца на адным з гістарычных паваротаў.

Прымаючы рашэньне пра школу, мову навучаньня для дзяцей, падумайце пра Вашых прадзедаў і Вашых праўнукаў. Станьце зьвяном, якое счэпіць ланцуг мовы. Прыміце рашэньне.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць