Архіў

Сяргей Паўлоўскi. Led Zeppelin i Максiм Багдановiч

№ 36 (97) 29 сьнежня 1997 г.

Led Zeppelin i Максiм Багдановiч

 

Пад сёлетнiм калядным дажджом прыходзяць у галаву ўсялякiя дзiўныя думкi. Вось слухаў днямi славутую «Лесьвiцу ў неба» Led Zeppelin, пра бедную дзяўчынку, якая паднялася да Бога, а згадваў «Варожбу» Алеся Гаруна, «Засьцянковую аповесьць» пра сiротку панну Эмiлю, у якой ад пошасьцi памерлi бацькi, i якую ўзялi на гадаваньне паны.

 

Ўстане, паходзiць i сядзе iзноў,

Б’ець у галоўку гарачая кроў;

Нейкiя ў сэрцы парвалiся тамы,

Твар то збляднее, то зробiцца ў плямы...

Стане прад маткай сьвятой з Вострай Брамы,

Просiць: «Прачыстая, згiнуць ня дай,

Гора адкiнь, ад бяды захавай!»

Гэты верш датаваны 17-м годам, тым самым, калi была напiсаная Багдановiчава «Пагоня», дзе паэт таксама зьвяртаецца да Вострае Брамы, як да апошняга паратунку. I мне зноў прыходзяць у галаву дзiўныя думкi пра розныя гiстарычныя i культурныя трансфармацыi. Я думаю, цi маглi б Led Zeppelin даць канцэрт у атворы Вострае Брамы? Як бы гэта ўсё выглядала? Уяўляю сабе гэта i ня бачу неадпаведнасьцi. Led Zeppelin у беларускiм кантэксьце выглядаюць нармалёва, прынамсi больш арганiчна, чым шмат якiя намiнальна беларускiя дзеячы культуры.

Я згадваю яшчэ школьны прыкол пра тое, што сваю «Эмiгранцкую песьню» Led Zeppelin напiсалi на словы Максiма Багдановiча, у якога таксама ёсьць «Эмiгранцкая песьня». Зрэшты, я й цяпер ня ведаю, можа быць, так яно й было. А яшчэ згадваецца, як мiнулым летам шараю гадзiнай на Карлавым мосьце ў Празе два дзясяткi студэнтаў, седзячы проста на бруку, сьпявалi хорам пад гiтару песеньку «One» iрляндзкага гурта U2. Гады тры таму, слухаючы гэтую песьню, я пiсаў у «Нашу Нiву» абразок пра нашых сучасных лясных братоў — змагароў з усiмi антыбеларускiмi рэжымамi, якi называўся «Дзядзька Мiхась». А да тых студэнтаў на Карлавым мосьце мы спускалiся з Градчанаў, ад праскага помнiка Францiшку Скарыну...

Гэтак дзiўныя згадкi пераблытваюцца ў галаве, утвараючы гарманiчны i зусiм асабiсты культурны кантэкст ХХ стагодзьдзя. Усё гэта ўспрымаецца як блiзкае — Вострая Брама, Алесь Гарун, «Лесьвiца ў неба», Максiм Багдановiч, Led Zeppelin, «Эмiгранцкая песьня», U2, Дзядзька Мiхась, Iрляндыя, Скарына, Карлаў мост... Пад калядным дажджом...

 

Пад зiмовым дажджом

Мокне прывiд халоднага лета

Мо гэта

Зь берагоў выйшла чорная Лета

I легла

На нашыя мары крыжом

Кантэкст азмрочваецца, як толькi прыходзяць згадкi пра палiтыку, пра хамства, якое царуе цяпер на Бацькаўшчыне. Праўда, Славамiр Адамовiч здолеў напiсаць пра гэта без эстэтычнага дысанансу:

 

Каляды, посная куцьця,

Ня пiша пiсем арганiстка,

Вiсiць над установай сьцяг

Усенароднага фашыста...

Паэт Адамовiч таксама ўпiсваецца ў Багдановiчаву Вострую Браму, дзе граюць жывую акустычную музыку Led Zeppelin i дзе прытулiлася да сьцяны Гарунова сiротка панна Эмiля. Мiма заклапочана прабягае Антанас Глейзьнiс, колiшнi вайсковы фатограф, якi дапамагаў нам выдаваць першыя нелегальныя газэты, а цяперашнi будаўнiк, якi гадоў пяць таму перасьцiлаў у рэдакцыi «Нашай Нiвы» падлогу...

Мае дзiўныя думкi нiбы сьнежны камок коцяцца праз сумёты памяцi, выбiраючы адтуль усё новыя повязi i асацыяцыi. Гэтак паўстае цэлы жывы сьвет, якi прагне расьцi, пашырацца, прыцягваючы ў сябе новыя iмёны, назвы i словы. Напрыклад, Iнтэрнэт. Магчыма некалi мы створым у сусьветнай кампутарнай сетцы сваю старонку, дзе знойдзецца месца i Глейзьнiсу, i Дзядзьку Мiхасю, i Led Zeppelin, i Славамiру Адамовiчу, i Iрляндыi з Карлавым мастом у Празе, i ўсяму, што ўпiсваецца ў наш жывы культурны кантэкст. А назавем мы тую старонку, як вы ўжо здагадалiся, Вострая Брама...

Сяргей Паўлоўскi

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць