Архіў

Зьміцер Бартосік. Дыскамфорт ад чысьціні

№ 13 (134) 1999 г.


 

Дыскамфорт ад чысьціні

Чым часьцей я пераяжджаю нашу паўночна-заходнюю мяжу, тым болей пераконваюся, што «Захад» — гэта паняцьце не геаграфiчнае. Беларускi горад Вiльня зьмяняе сваё аблiчча штодня. Яшчэ ўчора абшарпаная камянiчка набывае раптам выгляд цалкам рэспэктабэльнага асабнячка. Некалi звычайны гастраном з марожаным мясам ператварыўся ў чысьцюткi супэрмаркет, залiты сьвятлом i поўны прыгожых тавараў. Вокны старых дамоў патроху апранаюцца ў белыя рамы шклопакетаў... Але вось загадка. Чым чысьцей i прыгажэй становiцца знаёмы горад, тым большы асабіста я адчуваю дыскамфорт. Чаму?

Мне згадваецца Максiм Гарэцкi. «Праяжджалi мы пустое мястэчка. На культуру завiдасьць паглядзець! I жаль бярэ за сэрца, што Беларусь, у параўнаньнi, дзiкая-дзiкая!» Пiсьменьнiк пiсаў гэта ў аповесьцi «На iмпэрыялiстычнай вайне» пра Прусiю, дзе яму давялося ваяваць. Тады яшчэ нашы людзi ня ведалi слова «сацыялiзм». Яшчэ далёка было да продразьвёрстак i калгасаў. Яшчэ не прыдумалi тэрмiн «жалезная заслона». Хоць яна iснавала ўжо тады. Падзяляючы адзiны кантынэнт на дзьве абсалютна непадобныя часткi. У адной стрэхi пад дахоўкаю, у другой — пад саломаю, там — чыстыя хаткi, тут — хлявы, у iх — культура, у нас... Адказ дае бацька галоўнага героя: «Мы так, як тыя сьвiньнi, увесь век у балоце жыць будзем... Мы, сынок, не паны i не жыды, каб кожнаму пад нос талерачку падстаўляць... Мы з аднае мiскi дастанем, абы даваў бог што даставаць...»

Падобна, што гэтая рэплiка занатаваная з жывога голасу. Бо ў Беларусі яе часта можна пачуць і сёньня.

Зьміцер Бартосік


Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць