Архіў

Генадзь Сагановіч. Фальсыфікаты нашай мінуўшчыны

№ 15 (136) 1999 г.


Генадзь САГАНОВІЧ

Фальсыфікаты нашай мінуўшчыны

 

Пэўна, мала хто зь міласьнікаў даўняй гісторыі Беларусі чуў пра дзёньнік графа Конрада Кібурга. Паводле запісаў гэтага швэйцарца, у 1397 годзе ён як эльбінгскі комтур наведаў Вільню ў складзе ордэнскага пасольства і пакінуў апісаньне пабачанага — сталіцы Вялікага Княства ды іншых цьвердзяў, узбраеньня ліцьвінаў і г.д. Ягоны дзёньнік і цяпер эфэктна выкарыстоўваецца ў працах некаторых беларускіх гісторыкаў (на памяці М.Ермаловіч з В.Чаропкам). Мяне ў свой час таксама ўразіла такая-сякая інфармацыя з запісаў Кібурга. У прыватнасьці, тое, што іх аўтар бачыў, як муштрой ліцьвінскага войска пад Коўнай кіраваў «нейкі русін князь Юры». У сьвятле сьведчаньняў нямецкіх кронік падобная сцэна выглядае цалкам праўдападобнай, хоць мае літоўскія калегі ніколі з тым не пагодзяцца. Але я не пра гэта. Рэч у тым, што ўвесь дзёньнік графа Кібурга — удалая падробка!

Гэтую містыфікацыю яшчэ на пачатку стагодзьдзя выкрыў нямецкі гісторык Паўль Карге. Галоўны доказ неаўтэнтычнасьці дзёньніка ён знайшоў у тэксьце самых запісаў. Выдатны знаўца старанямецкай мовы і рэаліяў адразу прыкмеціў тое, чаго ня бачылі іншыя, і атрымалася наступная карціна.

Па-першае, фальшывы стыль: рамантычна-сэнтымэнтальны тон запісаў проста немагчымы для сярэднявечных помнікаў падобнага тыпу. Па-другое, штучная Кібургава мова: у вусны дыплямата ХІV ст. укладзеныя звароты і выразы эпохі рамантызму! Па-трэцяе, непраўдзівы зьмест запісаў. Ордэнскі пасол Кібург быццам наведвае ўсе віленскія храмы, шмат часу праводзіць зь віленскім біскупам, апісваючы яго прыём і абед, падрабязна апавядае пра набажэнствы і г.д. Усё гэта так нерэалістычна! Празьмернае падкрэсьліваньне рэлігійнасьці было неўласьцівае падобным помнікам таго часу. Каб пераканацца ў штучнасьці запісаў, варта пазнаёміцца з аўтэнтычнымі пасольскімі паведамленьнямі Вітаўтавых часоў.

Урэшце, у дзёньніку мноства дэталёвых несупадзеньняў. Вядома, што ордэнскае пасольства прыехала на перамовы да Вітаўта не ў 1397, як па запісах, а ў 1398 годзе, і ня ў Вільню, а ў Горадню. У дзёньніку граф Кібург паказаны прадстаўніком вялікага магістра, аднак у сапраўднасьці тое пасольства ўзначальвалася вялікім комтурам Гельфэнштайнам, які пераўзыходзіў Кібурга рангам. Дзівосным для канца ХІV ст. выглядае апісаньне касьцёлу сьвятой Ганны ў тым выглядзе, які помнік набыў пасьля 1500 году! Не бракуе ў дзёньніку і гістарычных баек ХVІ-ХVІІ ст., што трапілі ў летапісы.

Дык што ж гэта за тэкст? Упершыню «крыніца» была надрукаваная Тодарам Нарбутам у 1856 годзе, хоць крыху раней новы помнік згадваў Ігнаці Крашэўскі. Нарбут спаслаўся на магістра філязофіі Віленскага ўнівэрсытэту Нацэвіча, у якога і ўзяў тэкст. Менавіта апошняга Паўль Карге залічыў да сапраўдных аўтараў падробкі, створанай недзе да 1840-х.

Магчыма, Нацэвіч быў захоплены прыкладам чэхаў Ганкі і Свобады, што стварылі найстаражытнейшы помнік чэскага пісьменства, магчыма — практыкай расейскіх містыфікатараў («запаветы» Пятра І і Кацярыны ІІ ды шмат інш.). У кожным разе, яго стылізацыю трэба прызнаць удалай. Вымысьлены дзёньнік графа Кібурга ўвайшоў у гістарыяграфію як аўтэнтык, і спатрэбілася некалькі пакаленьняў гісторыкаў, каб знайшоўся спэцыяліст, здольны выкрыць падробку, але большасьць і цяпер пра гэта ня ведае.

А падобных жа фальсыфікатаў у нашай гісторыі, як у кожнай эўрапейскай, — дзясяткі!


Каментары

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць