Архіў

Зь Беларусі за суботу й нядзелю

№ 18 (139) 1999 г.


 Зь Беларусі за суботу й нядзелю


 

Халіп у Амэрыцы, Антонаў у Польшчы

Яшчэ адзін хлапец з «Маладога Фронту» папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы — Уладзя Антонаў. І прытулак, мабыць, дадуць. Колькі ж іх цяпер у той Польшчы, Чэхіі, Бэльгіі, Амэрыцы! Не нажыцца ж едуць, і будучыня Беларусі якраз ім найперш неабыякавая. Але едуць. Пасьпяваюць зьехаць. Ужо Раман Якаўлеўскі піша ў інтэрнэце, што мае неафіцыйную інфармацыю пра намер Ірыны Халіп, рэдактаркі газэты «Имя», прасіць палітычнага прытулку ў ЗША. Такі вось працягваецца сыход... Супраць Халіпінай газэты «Имя», як і супраць Антонава, у Беларусі ўзбуджана крымінальная справа. Пагроза крымінальнай справы «за раскіданьне ў менскім мэтро каля 50 тысяч улётак з заклікам да дзяржаўнага перавароту» вісіць і над аўтарам «НН» Вадзімам Карцавым — сьледчы Міхаіл Ельчын афіцыйна паведаміў яго, што зьбірае матар’ялы на ўзбуджэньне яе.

 

17 000 старонак за 4 дні

Судзьдзя Вера Тупік дала Андрэю Клімаву 4 дні на прачытаньне 17000 старонак ягонае крымінальнае справы, сабраных у 33 тамы. Клімава абвінавачваюць, што ён зь сябрамі накраў 3 мільярды 800 мільёнаў рублёў, будуючы дарагія дамы — праз завышэньне коштаў мантажных работ і праектаў. Фактычна, судзяць ня Клімава-бізнэсмэна, а ўвесь раньні капіталістычны лад. І Клімава-дэпутата. В.Ганчара, які пратэставаў супраць прасьледваньня дэпутата, судзьдзя тут жа выдаліла з залі. Сьведкаў, а іх 70 чалавек, пачнуць апытваць не раней чым на тым тыдні.

 

Куліка апраўдалі, анархістаў засудзілі

Судзьдзя Іна Шыйко разгледзела апошнія справы з Дня Незалежнасьці. Нашага слаўнага мастака Яўгена Куліка апраўдала, а анархістаў, Сяргея Шмялёва (аўтара «Нашай Нівы») і Вадзіма Касьцюкевіча, засудзіла на 20 мільёнаў кожнага, хоць на міліцэйскім фільме іх не было. Сказала, што «раз яны прыйшлі на Плошчу Перамогі пад час акцыі апазыцыі і нават на судзе размаўляюць па-беларуску, дык хай іх бацькі плацяць, каб больш не пускалі дзяцей-студэнтаў, куды ня трэба».

 

Брытанцы ў балотах Палесься

Брытанскае Каралеўскае таварыства абароны птушак і Праграма разьвіцьця ААН дадуць грошы на захаваньне і ахову балотаў Дзікае, Сповара і Званец на Берасьцейшчыне й Піншчыне (ля Прыпяці і Ясельды). Гэта крынічныя нізінныя багны, і захаваць іх вельмі важна для біяразнастайнасьці Эўропы, камэнтуе БелаПАН.


Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць