Улада

Пачалася экспэдыцыя маршрутам Тышкевіча

Як і 150 гадоў таму, 5 чэрвеня зь вёскі Камена Вялейскага раёну рушыла водная вандроўка па Вяльлі. Удзел у ёй бярэ па 32 чалавекі зь беларускага і літоўскага бакоў.

Як і 150 гадоў таму 5 чэрвеня зь вёскі Камена Вялейскага раёну рушыла водная вандроўка па Вяльлі. Удзел у ёй бярэ па 32 чалавекі зь беларускага і літоўскага бакоў.

Экспэдыцыя пачалася з урачыстага адкрыцьця памятнай шыльды. Прысутнічала раённае і абласное чынавенства, дарадца літоўскага пасла па культуры. Вандроўку блаславіў прваслаўны сьвятар. Пра першы дзень сплаву па маршруце графа Канстанціна Тышкевіча распавёў этноляг Юрась Унукаў. «Галоўная ідэя вандроўкі — нагадаць сучасным беларусам і літоўцам пра нашую супольнае гістарычнае мінулае, дасьледаваць спадчыну ВКЛ, якая лепш захавалася менавіта ў нас» — кажа пра мэты вандроўкі этноляг.

У складзе экспэдыцыі ёсьць спэцыялісты, якія маюць правесьці дасьледваньні ракі, яе берагоў, сабраць фалькёрныя ды этналягічныя зьвесткі па прыбярэжных паселішчах. Сёньня менавіта з гэтай мэтай экспэдыцыя спынялася ў вёсцы Кастыкі. Заўтра — прыпынак у Вялейцы, дзе заплянаваная досыць шырокая прагарама.

Паводле словаў сп. Юрася, пакуль што ў беларускай групе дамінуюць турысты і спартоўцы. Людзі плывуць хто на чым ‑‑ на байдарках, плытах ды катамаранах. Юрась Унукаў плыве ў складзе літоўскай групы разам з рэжысэрам Вітаўтасам Дамашавічусам, аўтарам фільму пра Чэслава Мілаша. Чарговы свой фільм В. Дамашавічус прысьвяціў, вядома, графу Тышкевічу, а таксама мясьцінам, што дасьледаваў навуковец, і іх сучасным насельнікам. Мясцовыя жыхары, па назіраньні сп. Унукава, вельмі цпла ставяцца да літоўскіх дасьледнікаў, ахвотна дзеляцца ўспамінамі.

На літоўскім баку маюць далучыцца добраахвотнікі, якія паплывуць аўтаномнай групай, не замінаючы дасьледаваньням навукоўцаў.

15 чэрвеня ў Міхалішках (Астравецкі раён) да групы далучыцца вялікая група мастакоў, навукоўцаў і журналістаў. Сярод іх будзе мастак Алесь Пушкін. «Арганізавалі ўсё астравецкія мытнікі» — кажа мастак. Ён падзяліўся плянамі вандроўнікаў у Вільні, куды экспэдыцыя патрапіць 22 чэрвеня. Заплянаваная сустрэча ў гарадзкой мэрыі, а ў ноч на 23‑е адбудзецца супольнае сьвяткаваньне астранамічнага Купальля.

Скончыцца вандроўка ў Коўне 3 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра12

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі3

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

Артылерыст Палка Каліноўскага развітаўся са сваім Беляшом6

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі16

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл6

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны9

Зірніце, як змялела Піна сёлета ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра12

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць