Архіў

Навіны зь Беларусі за суботу й нядзелю

№ 31 (152), 15 лістапада 1999 г.


 Навіны зь Беларусі за суботу й нядзелю

 

«Vw» пераехаў калёсы

У суботу ля Бачэйкава пад Бешанковічамі «Фальксваген-Транспортэр» наляцеў на падводу, якой ехалі 7 чалавек, а кіраваў дырэктар лесагаспадарчага аб’яднаньня Міхаіл Амельяновіч, піша БелаПАН. Разьбіў ушчэнт, пяцёра загінулі: пэнсіянэрка Ганна Панкевіч, яе сын, нявестка і дзьве дачкі, а двох мужчын зьнявечыў. Кіроўцам, па цяперашніх сьлізкіх дарогах, трэба вельмі глядзець! Бо за адну суботу ў Беларусі па дарогах 15 чалавек загінулі.

 

Арыштавалі чыноўнікаў

У пятніцу арыштавалі Мікалая Жабіна, начальніка ўпраўленьня інвэстыцыяў Мінсельгасхарчу, і Ўладзімера Яцэвіча, старшыню Праматамнагляду Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Быццам бы яны ўзялі хабар 5000 даляраў, паабяцаўшы дапамагчы вывезьці ў Расею 80 т сьвініны, піша БелаПАН.

 

Дынамізм новага Фронту

Сойм БНФ адбыўся ўчора. Вырашылі пытаньні арганізацыі працы. На пасадзе адказнага сакратара Ўправы маладыя з МФ хацелі пакінуць Сіўчыка, аднак Сойм прагаласаваў за Алеся Кавальца. Прэс-сакратаром БНФ абралі Аляксея Шэіна. Камісію юрыдычную ўзначаліла Сямдзянава, міжнародных сувязяў — Садоўскі, каардынацыі з рабочым рухам і прафсаюзамі — Івашкевіч. Прафэсар Грыцкевіч ачоліў камісію культуры. Сакратарамі Ўправы зацьвердзілі Сяргея Міхнова, Юрася Пальчэўскага ды Аляксея Янукевіча. Дынамізм і канструктыўнасьць дыскусіяў даюць надзею, што БНФ і Вячорка ў хуткім часе здабудуць ня толькі маральную перамогу.

Міраслаў Чантарыцкі

 

Помнік на Кальварыі

На Кальварыі адкрылі помнік дзецям, што загінулі ў траўні на Нямізе — тут іх пахавана шасьцёра — камень з шыльдаю і крыжом Эўфрасіньні. Улады не далі адкрыць помнік на Дзяды, баяліся дэманстрацыі. Рабіў яго скульптар Міхал Інькоў, чыя дачка тады на той сьвет пайшла.

Б.Т.

Усенароднае маўчаньне

«Новая газэта», орган наваполацкага гарвыканкаму, напрыканцы кастрычніка праводзіла прамую лінію з чытачамі для ўсенароднага абмеркаваньня саюзнай дамовы. За цэлы дзень ніхто не патэлефанаваў. Нават пэнсіянэры, якія заўсягды адгукаюцца.

Каго не падманеш — дык то эканоміку. Полацкія ўлады зьвярнуліся да сяльчанаў, каб тыя разабралі з калгасаў маладняк на зімоўку. Гаспадаркі не нарыхтавалі кармоў. Частку маладняка перавязуць у Хойніцкі раён. Там ёсьць чым карміць. Відавочна, з чарнобыльскімі прыправамі.

З Наваполацку — Алесь Аркуш

Міны ўвосені лічаць

У аўторак раніцай у дзяжурную частку міліцыі патэлефанаваў незнаёмы і паведаміў аб закладзенай міне ў Астравецкім райвыканкаме. Некалькі гадзінаў будынак аглядалі сапёры з сабакам, але так нічога і не знайшлі. Так цяпер ва ўсёй Беларусі весяляцца.

З Астраўца — Мар’ян Вянгроўскі

Банкаматы ў Горадні

На гарадзенскім «Азоце» пачалі выплочваць заробак на магнітныя карткі, за якія можна купляць што хоч у 11 гарадзкіх крамах, а можна атрымліваць гатоўку ў спэцыяльных банкаматах. За грошы, што ляжаць на картцы, аўтаматычна налічваюць працэнты. Калі ж згубіш, дык трэба адразу пазваніць на нумар, які будзе дзень і ноч працаваць, і сказаць: тады картку адразу заблякуюць. Зручна, бо ня трэба цягаць за сабой торбу з лукашэнкаўскімі рублямі. Як у Эўропе: там усе на картках жывуць.

Рэчыца рабіцьме караблі для Нідэрляндаў

Намесьнік міністру транспарту Ўласеня паехаў у Горынгем, у Нідэрлянды, каб дамовіцца аб пабудове караблёў для Нідэрляндаў на Рэчыцкай і Гомельскай верфях. 60% абаротных сродкаў дае на пабудову ўрад, а 40% — розныя айчынныя інвэстары. Караблі ўдаюцца на 30% дзешавейшыя, як на сусьветным рынку. З 1992 году тут ужо зрабілі 5 карпусоў для галяндцаў.

Б.Т.

Ці ўвядуць карткі?

Дэпутаты ВС зьбіраліся ў сераду ў літоўскім Сэйме на паседжаньне прэзыдыюму. Казалі між іншым, што «у Беларусі цяпер паўсюдна рэжуць кароваў, а таму стала бракаваць малочнага. У сьнежні, паводле парлямэнтароў, у краіне будзе ўведзеная сыстэма прадуктовых картак», — паведаміла літоўская газэта «Respublika».


Каментары

Цяпер чытаюць

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»66

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі10

Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку26

Маргарыта Ляўчук пераехала ў Кіеў2

«Пякельны» маршрут 666 вяртаецца: FlixBus запускае рэйс па Польшчы7

Госць з Расіі ў Мінску ўзяў у арэнду машыну — ганяў так, што штрафаў пакінуў ажно на 1215 рублёў5

У Пастаўскім раёне затрымалі грамадзяніна Літвы, які прыехаў да мясцовых старавераў4

На плошчы Перамогі прадаюць кватэру з саўнай і відам на Свіслач. Па плошчы як загарадны дом, па цане — даражэй3

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў48

Лукашэнка адказаў наконт 500 цэляў у Беларусі, намечаных Украінай56

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»66

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць