Архіў

Паштовая скрынка

№ 3 (160), 17 — 24 студзеня 2000 г.


 Паштовая скрынка

 

Яцку Р. зь Менску. Каляндар можа быць толькі на цэлы год. Календара на адзін тыдзень не бывае. А артыкул хораша зроблены.

Г.Т. з Гомеля. Можна падпісваць два асобнікі: адзін для падшыўкі, другі — для прыватнай абвесткі.

Генадзю С. з Паставаў. «Наша Ніва» да 18.10.1912 выходзіла і кірыліцай, і лацінкай. Пасьля правялі апытаньне чытачоў, якім правапісам выходзіць. Людзі выбралі кірыліцу. Па абвяшчэньні Беларусяй незалежнасьці ў 1991-м «Наша Ніва» вяртала лацінку ва ўжытак. У 1993-м мы ўпершыню выдалі цэлы калядны нумар лацінкай. Як толькі пяройдзем на штотыднёвы выхад на 16 старонках, адразу завядзем адну са старонак цалкам лацінкаю. З 12 на 16 старонак адужаем перайсьці, як толькі колькасьць падпісчыкаў павялічыцца яшчэ на 700 чалавек. Дык падпісвайцеся, і падпісвайце тых, хто хацеў бы нашу газэту чытаць, але ня мае грошай купляць. Падпісвайце таксама школы, вучэльні, вайсковыя аддзелы і турмы.

Ігару К. зь Віцебску. Без жывой выбарнасьці мясцовых органаў улады дэмакратыя ў Беларусі застанецца хісткай, бо інакш немагчыма будзе стварыць нармальную партыйную сыстэму, пры якой палітыкі абапіраюцца на мясцовых актывістаў, што ўтвараюць рэгіянальныя палітычныя эліты, маючы шанцы на атрыманьне ўлады на мясцовым узроўні. Калі ж у нас, як цяпер хоча Лукашэнка, абірацца будзе толькі парлямэнт і прэзыдэнт, дык партыйная сыстэма будзе заставацца мабілізацыйнай — значыць, яна будзе няўстойлівай, а лідэры будуць вылучацца толькі харызматычныя. Адначасова апазыцыя будзе мець заўсёдны гандыкап на выбарах, бо за ёю ня будзе стаяць апарату мясцовых актывістаў, тады як ва ўлады заўсёды будзе ў руках дзяржаўная машына. Таму ўлада заўжды будзе заставацца ў руках малой групы людзей, як мы маем цяпер, а дэмакратычнай ратацыі кіраўнікоў не дасягнем. У інтарэсах устойлівага разьвіцьця дэмакратыі і фармаваньня грамадзянскай супольнасьці пазьбягаць аўтарытарных мэтадаў кіраваньня, хоць бязь іх мабыць было б не абысьціся адразу пасьля прыходу адказных сілаў да ўлады.


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць