Архіў

Алесь Кебік. Андрэй Клімаў і Лукашэнка будуць сядзець «разам»

№ 12 (169), 20 — 26 сакавіка 2000 г.


 

Андрэй Клімаў і Лукашэнка будуць сядзець «разам»

Дэпутата і прадпрымальніка Андрэя Клімава засудзілі на шэсьць гадоў турмы

 

Такая была воля Аляксандра Лукашэнкі, які яшчэ ў першы дзень пасьля арышту дэпутата два гады таму заявіў, што «Клімаў будзе сядзець доўга». У мінулую пятніцу судовы працэс, які цягнуўся сем месяцаў, закончыўся прысудам. Менскі суд Ленінскага раёну адправіў Клімава за краты яшчэ на чатыры гады. Фармальная нагода — прысабечваньне сродкаў пры будаўніцтве элітнага дому на вуліцы Лодачнай, дзе цяпер жывуць вэртыкальшчыкі і дыпляматы. Але мала хто сумняваецца, што гэты працэс — палітычны. «Судзіць мяне ня суд, а Лукашэнка», — сказаў Клімаў у апошнім слове. Першы прэзыдэнт на дух не пераносіць сваіх колішніх калег-дэпутатаў, якія ня згодныя зь ягонай палітыкай ператварэньня краіны ў адсталы калгас.

«Яны прыбіраюць са сваёй дарогі ня толькі палітычных дзеячоў, але нават звычайных людзей, што ня згодныя з рэжымам, — заявіў Клімаў на судзе ў пятніцу. — Палітыкаў забіваюць, садзяць у турмы, яны зьнікаюць невядома куды. Звычайным людзям зьніжаюць заробкі, звальняюць з працы. Але, тым ня менш, у палітычным пляне беларусы на галаву вышэйшыя за тых самых расейцаў. Паглядзіце, што там робіцца — усе цалуюць ногі Пуціну, нават ня ведаючы, хто ён такі, хоць спадзявацца на нешта добрае, калі бачыш, што ён зрабіў з чачэнскім народам, наўрад ці можна. А ў нас яшчэ ёсьць людзі, якія не баяцца выйсьці на вуліцы і, падкрэсьліваю, цывілізаваным мэтадам, а не са зброяй у руках, бо мы ведаем, да чаго гэта прыводзіць, паказваюць уладзе, што будуць яе кантраляваць, прымусяць клапаціцца пра простых людзей, а не, як сказаў Лукашэнка, пра дабрабыт ценявых бізнэсмэнаў».

Выглядае, што ў гэтым прысудзе вельмі шмат ня толькі палітычных матываў, але і асабістае крыўды Лукашэнкі. Значыць, той будзе сядзець датуль, дакуль будзе сядзець на сваёй пасадзе гэты. Ці ж доўга? «Убачымся раней!» — крыкнуў Клімаў сябрам, пакідаючы залю суду.

Алесь Кебік


Каментары

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Бабруйскам 12-гадовыя школьніцы падпалілі чарот, а потым тушылі яго кока-колай

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці3

Школьнік загінуў пад коламі электрычкі ў Смаргоні1

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID19

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі3

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці3

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка10

Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын8

Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць