Архіў

25 САКАВІКА: СВАЯ НАША ГІСТОРЫЯ

№ 12 (169), 20 — 26 сакавіка 2000 г.


 

25 САКАВІКА:
СВАЯ НАША ГІСТОРЫЯ

 

10 гадоў таму на 25-га сакавіка ў Беларусі зьявілася газэта, назва якой урэшце стала назваю сьвята — «Дзень Волі». За гэты час шмат чаго зьмянілася ў нас і вакол нас, але старонкі таго «Дня Волі» не пажоўклі — ці то папера папалася адмысловая, ці то зьмест таго сьвяточнага нумару яшчэ рана сьпісваць у архіў. Тры ўстаўныя граматы БНР, гістарычныя экскурсы Анатоля Сідарэвіча і Генадзя Сагановіча, эсэ Ўладзімера Арлова «Незалежнасьць — гэта...», якое пасьля шматкроць на розных мовах будуць перадрукоўваць іншыя выданьні ў розных краінах.

«Дзень Волі» стаў знакам прыкметнае зьявы таго часу — адыходу інтэлігенцыі ад БНФ. Амаль усе ініцыятары новага праекту фактычна «адкалоліся» ад «Навінаў» Фронту, у якіх супрацоўнічалі дагэтуль. Новая партыйнасьць выглядала часам навязьліва, асабліва ў газэтнай справе. Такім чынам, «Дзень Волі», а сьледам за ім газэта «Свабода» адразу сталі канкурэнтамі «Навінаў БНФ». «Навіны» неўзабаве зьніклі, «Свабода» ж наадварот — набірала абароты і праіснавала амаль да нашага часу. Пакуль не пачала губляць прынцыпы. Выглядае, што інтэлігенцыі, якая пакінула Фронт, не хапіла якраз партыйнасьці або, дакладней, самастойнасьці — цьвёрдасьці гэтых самых прынцыпаў. Спачатку ў «Свабодзе» зьявілася расейская мова, потым беларуская з клясычнага правапісу была пераведзеная на наркамаўку і — пайшло-паехала. Калі «Свабоду» закрылі, у рэдакцыі ўжо не было ўнутранага поклічу выходзіць, ня гледзячы ні на што. Той покліч, зь якім выдаваўся «Дзень Волі», быў страчаны.

За мінулыя 10 гадоў стала шматкроць болей сьвядомых носьбітаў беларушчыны. Між іншым, беларусізацыя апошняга Маршу Свабоды дазваляе прагназаваць, што нас чакаюць цікавыя якасныя зьмены. Але пра адну такую зьмену можна гаварыць ужо сёньня. Колісь 25 сакавіка ўспрымалася найперш як антысавецкае або эмігранцкае ці архіўнае сьвята. Сёньня нічога гэтага ўжо няма. 25 сакавіка за гэты час набыло сваю НАШУ гісторыю і сваю НАШУ назву — Дзень Волі.

С.П.


Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць