Архіў

Прэса

№ 31 (188), 31 ліпеня — 7 жніўня 2000 г.


 

Прэса

 

Дзяржкамдрук папярэдзіў ARCHE

Дзяржкамдрук вынес папярэджаньне часопісу ARCHE за ягоны апошні, чацьверты нумар. Што сымбалічна, гэта адбылося 27 ліпеня. Афіцыйная падстава — за зьмену назвы выданьня (гэта быў выпуск аналітычна-крытычнага агляду «ARCHE-Скарына») і за тое, што часопіс распаўсюджваецца таксама за межамі Беларусі (у нумары былі зьмешчаныя каардынаты распаўсюднікаў часопіса ў Польшчы, Літве і ўва Ўкраіне). Галоўны рэдактар выданьня Валерка Булгакаў лічыць папярэджаньне неабгрунтаваным. Што датычыць першага закіду, дык ён спасылаецца на прэцэдэнт «Белорусской Деловой Газеты», якая доўгі час была зарэгістраваная пад назвай «Биржи и банки». Што датычыць другога, дык, кажа ён, ня йдзецца ж пра сталы і шырокі продаж, а пра дастаўку часопіса за межы Беларусі вузкаму колу беларусолягаў і нашых замежных суайчыньнікаў. Дый увогуле, ARCHE — выданьне інтэлектуальнае, разьлічанае на акадэмічныя і ўнівэрсытэцкія колы чытачоў, з тыражом 1200 асобнікаў. Патрабаваць ад культурнага выданьня выкананьня ўсіх тых правілаў, пад якія падлягаюць камэрцыйныя выданьні — няшчыра, кажуць «архэўцы».

Андрэй Дынько, дырэктар часопіса, занепакоены сынхроннасьцю «мякка-рэпрэсіўных» мераў, прынятых супраць часопіса. Амаль адначасова, кажа ён, Беларускі Дом Друку спыніў ужо пачатае друкаваньне жнівеньскага нумару часопіса, прысьвечанага Адаму Глёбусу, дзяржаўнае кнігагандлёвае аб’яднаньне «Белкніга» пасьля нейкай таямнічай экспэртызы адмовілася прадаваць папярэдні нумар часопіса, прысьвечаны габрэйскай культуры, і вось яшчэ й папярэджаньне.

Выдаўцы часопіса зьвязваюць кампанію ціску з артыкуламі і рэцэнзіямі, зьмешчанымі ў нумары «ARCHE-Скарыны», у прыватнасьці, зь вялікім аналітычным матэрыялам галоўнага рэдактара выданьня, прысьвечаным афіцыёзнай «Беларускай думцы». Ён выйшаў пад назваю «Дэклясаваная эліта». В.Булгакаў не ашчаджае рупар «ідэалягічнай вэртыкалі» і ўсіх тых чыноўнікаў, у тым ліку і дзяржкамдрукаўскіх, што друкуюць там свае малапісьменныя опусы.

Папярэджаньне выдаўцы ARCHE зьбіраюцца абскардзіць у судзе, а друкаваньне — перанесьці ў адну зь менскіх прыватных друкарняў.

Б.Т.

 

Чым украінцы правініліся?

Тутэйшая «Жэньмiнь жыбао» (у перакладзе з кiтайскай – «Народная газэта») падхапiла пачын Уладзiмера Ярмошына ды пачала рэгулярна зьневажаць нашых паўднёвых суседзяў. 22 лiпеня на яе старонках галоўны рэдактар Мiхась Шыманскi (ён жа лiдэр Аграрнай партыi — ня блытаць з Шарэцкiм i колiшнiм iзьвесьцiнцам Шыманскiм з газэты «Рэспублiка») паведамiў, што ў Пэкiне «услышал хохляцкий говорок». Каб пераканаць чытачоў у сваiм стаўленьнi да ўкраiнцаў, ён паўтарае: «Слово за словом, и хохлы в свою очередь осведомляются о моих впечатлениях». А 28 лiпеня тая ж «ЖЖ» друкуе, як ёй падаецца, жарт: «На банкете по случаю окончания французско-украинских переговоров на высоком уровне гостям было подано лягушачье сало...» У тым жа нумары выкрываюць ахвотнiкаў «вырвать Белую Русь из лона Русского Мира, неотъемлемыми составляющими которого наравне с Белоруссией являются Великороссия (нынешняя Российская Федерация) и Украина». Хто выкрывае? «Мiкалай Сяргееў, палiтолаг», нiкому не вядомы, апрача БТ ды «ЖЖ». Лепш падпiсаўся б «былы лiдэр былога Славянскага Сабору «Белая Русь», i пытаньняў да яго не было б. Але застаецца пытаньне: куды глядзяць амбасада Ўкраiны ў Беларусi ды Дзяржкамдрук, якi пiльна сочыць за «распальваньнем нацыянальнай варожасьцi» ў незалежных газетах? Чаму наша трэцяя (пасля расейцаў i палякаў) нацыянальная меншасьць мусiць чытаць такое ў «нацыянальным грамадска-палiтычным i парламенцкiм выданнi»?!

Дмитро Колорадський

 

Цяжкая доля «Советской Б.»

Галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Павал Якубовiч вырашыў паскардзiцца на цяжкую долю, надрукаваўшы матэрыял пад загалоўкам «Надо ли завидовать «девушкам по вызову»?» Найлепшае пяро «Советской Б.» Каця Пранiк накiнулася на журналiстку «Народнай волi» Тацяну Кучынскую за цалкам справядлiвую заўвагу. Каця П. напiсала, што на тэрыторыю амэрыканскай амбасады да Батурына зьляцеўся журналiсцкi спэцназ, фiнансаваны дзярждэпам ЗША. А ў «Народнай волi» не зразумелi, што Каця мела на ўвазе дзяржаўнае БТ (бо нiкога больш з журналiстаў там не было).

Мала таго, што Каця П. выдала дзяржаўную таямнiцу пра крынiцы фiнансаваньня БТ. Яна ў рэплiцы на рэплiку панi Кучынскай выдала сама сябе, напiсаўшы: «От спецслужб с аббревиатурой из трех букв прячусь в первую же подворотню». Варта зазначыць, што ў першай падваротнi ад галоўнага будынку КГБ на праспэкце Скарыны жыве сам Павал Якубовiч.

Косьця Пернік


Каментары

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара11

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

Інстытут пладаводства аб'явіў тыдзень самазбору ягад у Самахвалавічах5

Знайшоўся купец на тры абразы ксяндза Генрыха Акалатовіча

«Не як п'яны ішоў, а быццам ён такі круты». Аляксандра Герасіменя падрабязней распавяла пра напад10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць