Архіў

БТ вачыма беларуса

№ 33 (190), 14 — 21 жніўня 2000 г.


 

БТ вачыма беларуса

 

Чыкін – камунізм ці тэлебачаньне?

 

Кіраўнік Камуністычнай Партыі Беларусі Віктар Чыкін усё яшчэ знаёміцца з абстаноўкай на новым фронце працы — нацыянальным тэлебачаньні. Дагэтуль усе рэдакцыі (акрамя, вядома, АТН) знаходзяцца ў «падвешаным» стане й ня ведаюць дакладна сваёй будучыні. Стала вядома толькі, што ў БТ-шным эфіры могуць зьявіцца менскія навіны ад СТВ, што выходзяць на 8-м канале. Значыць, яшчэ адной расейскамоўнай праграмай на БТ стане больш. Наўрад ці Чыкін зь Зімоўскім запатрабуюць ад СТВ дзеля выхаду на БТ на беларускую мову перайсьці.

Цікава, ці будзе якая рэакцыя Чыкіна на суботні паказ (заплянаваны яшчэ да яго прыходу) гістарычнага фільму Мартына Скарсэзэ «Кундун». Хоць сам Чыкін у кіно разьбіраецца мала, але як жа братняя КПК?! Фільм жа пра барбарскі захоп камуністычным Кітаем незалежнага Тыбету!

Праблема не такая надуманая, як можа здацца. Пад час чэрвеньскага паказу ў Менску тайваньскіх фільмаў кітайская амбасада спачатку патрабавала мерапрыемства забараніць, потым па кінатэатры «Піянэр» усе дні паказу снавалі кітайскія агенты, сочачы, каб на плякатах зь відамі прыроды не было словаў «Кітайская Рэспубліка Тайвань», а таксама, ці не завітае сюды хто з кітайскіх студэнтаў. А тут па тэлебачаньні «сяброўскай краіны», дзе кіраўнікамі — лепшыя ідэалягічныя сябры, дзе куецца дзясятая частка зброі для кітайскай народнай арміі, гэткая антыкітайская дывэрсія! Так што кітайцы гэта наўрад ці спакойна праглынуць.

У нядзелю выйшаў першы блёк праграмаў Міжнароднага Францускага Тэлеканалу ў перакладзе на беларускую. За братоў Люм’ер і мультфільм пра мультфільмы — дзякуй, пра розных жывёлінаў — заўсёды цікава, але, думаю, сьпявачка тая — малавядомая, састарэлая (у сэнсе — не сучасная й не вялікая музыка), і ў папулярнасьці на тэлеэкране пустыннаму кату значна саступае. Хаця, як прыклад францускага шансону — можа быць. C’est la vie, а працяг будзе.

Арцём Лук’яновіч


Каментары

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі1

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі7

Колькі часу трэба, каб знаёмы стаў сапраўдным сябрам? Навукоўцы даюць адказ2

У выніку начнога ўдару па Кіеве загінулі 9 чалавек, 46 параненыя8

Англія выйшла ў чвэрцьфінал, удзесяцёх зламаўшы Мексіку3

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету12

Украінскія вайскоўцы назвалі сітуацыю на Краматорскім кірунку «крытычна складанай»6

Зяленскі і Трамп сустрэнуцца на гэтым тыдні

ФІФА адклала дыскваліфікацыю найлепшага бамбардзіра зборнай ЗША пасля званка з Белага дома35

Польская даследніца беларускай ідэнтычнасці марыць пра помнік «кулаку» ў Мінску і чакае, калі Беларусь зноў адкрыецца свету25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі1

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць