Усяго патроху

Гэта лета абяцае быць самым гарачым за сто гадоў

Надзвычай гарачы прагназуецца i лiпень. Ён будзе на 0,5 градуса вышэй за клiматычную норму. Прычым на працягу доўгага часу будуць iсцi толькi кароткачасовыя лакальныя дажджы.

Паводле ацэнкi начальнiка службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Дзмiтрыя РАБАВА, спёка, што ўсталюецца ў Беларусi ў другой дэкадзе чэрвеня, будзе на 4‑5 градусаў вышэйшая за клiматычную норму. Калi ў першай дэкадзе месяца яна была на 3,1 градуса вышэйшая, то ў другой — чакаецца яшчэ больш гарачая.

У цэлым, паводле ацэнкi Брытанскага i Нямецкага гiдраметэаралагiчных цэнтраў, гэта лета абяцае быць самым гарачым за стогадовы перыяд метэаназiранняў. Сярэдняя тэмпература ў першай дэкадзе чэрвеня склала 18,6 градуса цяпла. У пачатку чэрвеня такiх сярэднiх значэнняў тэмпература дасягае на большай частцы тэрыторыi рэспублiкi прыкладна раз у 7—10 гадоў, толькi на ўсходзе краiны — раз у 5 гадоў.

Апошнi раз такое гарачае надвор’е адзначалася ў 1999 годзе, калi слупок тэрмометра ўзнiмаўся вышэй за 30 градусаў. Часцей за ўсё ўдзень тэмпература паветра складала да 25 градусаў, у начны час не апускалася нiжэй за 10 градусаў. Колькасць ападкаў у чэрвенi прагназуецца нiжэйшая, чым сярэднiя шматгадовыя, i складзе 85—90 працэнтаў.

Надзвычай гарачы прагназуецца i лiпень. Ён будзе на 0,5 градуса вышэй за клiматычную норму. Прычым на працягу доўгага часу будуць iсцi толькi кароткачасовыя лакальныя дажджы.

Надвор’е ў жнiўнi, паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў еўрапейскiх краiн, будзе на 1 градус вышэйшае за клiматычную норму.

Аднак, паводле слоў Дзмiтрыя Рабава, спецыялiсты Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра могуць даць дакладны прагноз надвор’я на 3—7 дзён, больш доўгатэрмiновыя прагнозы на 1—3 месяцы можна складаць толькi прыблiзна або выкарыстоўваць даныя метэастанцый iншых дзяржаў. На думку спецыялiста, доўгатэрмiновыя прагнозы надвор’я на месяц або сезон з’яўляюцца ненадзейнымi. Хаатычны характар рухаў у атмасферы вызначае асноўную мяжу прадказальнасцi толькi на 10 дзён.

Што датычыцца прагнозаў у заходняй прэсе аб тым, што гэтым летам у Еўропе чакаецца павышэнне тэмпературы да плюс 40 градусаў i вышэй, Дзмiтрый Рабаў адзначыў, што такi пiк тэмператур нашай краiне ўсё ж такi не пагражае. У Гомельскай вобласцi з‑за засухi ўжо загiнулi пасевы яравых культур на плошчы 6 тыс.га.

БЕЛТА via «Звязда»

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць