Архіў

Трактар перамогі (Сямён Домаш і Аляксандар Дабравольскі: хто здольны на выйгрышны сцэнар?)

№ 50 (207), 11 — 18 сьнежня 2000 г.


 Трактар перамогі 

Сямён Домаш і Аляксандар Дабравольскі: хто здольны на выйгрышны сцэнар?

Кандыдатам у прэзыдэнты ад Лукашэнкі будзе Лукашэнка. Іншага кандыдата лявіцы, магчыма, вылучаць прафсаюзы. Ім здольны стаць кіраўнік прафсаюзу аграрнікаў Аляксандар Ярашук, бо самому Ганчарыку пайсьці на выбары рашыцца цяжка — надта небясьпечным для ягонага становішча аказаўся бы пройгрыш, дый шанцаў на перамогу ніякіх. Трэцім кандыдатам ад сілаў зь няяснай палітычнай пляцформай будзе лібэрал-дэмакрат Сяргей Гайдукевіч. Сяргей Калякін, лідэр апазыцыйных камуністаў, таксама гатовы ўзьняць штандар змаганьня. Гэтыя чацьвёра разьлічваюць на падтрымку тых ці іншых уладных або апазыцыйных груповак у Маскве, на расейскія грошы, але толькі Лукашэнка ва ўсёй лявіцы – на перамогу.

Пра рашучы ўдзел у выбарах Зянона Пазьняка гаворыць Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ. Міхаіл Чыгір вылучыў сябе сам, і ягоная справа тут жа зь нечаканай пачцівасьцю была перададзеная Вярхоўным Судом на дадатковае сьледзтва, што дае Чыгіру юрыдычную магчымасьць балятавацца. Але ні Чыгір, ні Пазьняк ня маюць надзеі стаць адзінымі кандыдатамі дэмакратычных сілаў з-за свайго высокага адмоўнага рэйтынгу і паразаў на апошніх парлямэнцкіх выбарах, у якіх яны бралі ўдзел. Найбольшыя шанцы выступіць Кандыдатам Адзінства маюць былы кіраўнік Гарадзеншчыны Сямён Домаш і адзін зь лідэраў Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Аляксандар Дабравольскі — у тым разе, вядома, калі пагодзяцца вылучыцца. Перавага першага — незалежнасьць. Перавага другога — партыйнасьць.

Выйгрышны сцэнар — пошук не “прахаднога” кандыдата ці таго, які “мае найбольш сувязяў”, а чалавека, здольнага разагрэць сэрцы беларускіх выбарцаў. Толькі такі здольны перамагчы Цмока, любы іншы можа толькі з гонарам прайграць.

На мінулым тыдні прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый Магілёўшчыны рэйтынгавым галасаваньнем вызначалі найбольш прывабнага для іх кандыдата. С.Домаш набраў 10 галасоў, А.Дабравольскі — 9. Пра жаданьне бачыць С.Домаша сваім кандыдатам заявілі і незалежныя суполкі Гарадзеншчыны. На гэтым тыдні мае вызначыцца Каардынацыйная Рада Дэмакратычных Сілаў.


Каментары

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі11

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Фу, брыдота! Дзе купіць?» Беларускі дызайнер прыдумаў завушніцы ў выглядзе кляшчоў

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскоўскі НПЗ6

У Венгрыі змянілі Канстытуцыю, каб не дазволіць Орбану зноў стаць прэм'ер-міністрам6

Маладое пакаленне перастала гэтага саромецца: 22% амерыканцаў пакалення Z лічаць сябе ЛГБТК. Абсалютная большасць з іх — гэта бісэксуалы44

Вэнс заклікаў Іран паводзіць сябе як нармальная краіна1

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан5

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі11

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць