Архіў

Думалі — ня ведае (Стан сьледзтва ў справе зьнікненьня Завадзкага)

№ 4 (213), 22 — 29 студзеня 2001 г.


 Думалі — ня ведае

Стан сьледзтва ў справе зьнікненьня Завадзкага

 

Сытуацыя з расьсьледаваньнем зьнікненьня Завадзкага становіцца крытычнай, — пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў Павал Шарамет. Паводле ягоных зьвестак, сьледчая група, якая займалася расьсьледаваньнем, знаходзіцца на мяжы роспуску. «Сьледчыя КДБ фактычна адхіленыя ад справы. Адхіленыя і сьледчыя МУС», — сказаў Шарамет. Паводле ягоных зьвестак, сьледчая група разьбірала адразу некалькі злачынстваў, ва ўчыненьні якіх падазраюцца былы афіцэр «Алмазу» Валеры Ігнатовіч, баец гэтага ж спэцаддзелу МУС Максім Малік і іншыя асобы: забойствы прадпрымальнікаў у Жодзіне й Барысаве, забойства прадпрымальніка і яго прыёмнай дачкі ў Мар’інай Горцы, забойства азэрбайджанскай сям’і ў Менску, зьбіцьцё кіраўніка кантрольна-рэвізійнага ўпраўленьня Міністэрства культуры Грыгор’ева, забойства кіраўніка беларускага аддзяленьня РНЕ Глеба Самойлава, выкраданьне Завадскага. Усе злачынствы ўчыненыя рознымі людзьмі, але ўсе яны ўваходзілі ў адну злачынную групоўку. Ігнатовіч, паводле словаў Шарамета, «быў адной з ключавых фігураў». Сам Ігнатовіч, які знаходзіцца ў сьледчым ізалятары, сваёй віны не прызнае, адмаўляецца хадзіць на допыты, куды яго дастаўляюць на насілках, выгуквае «Няхай жыве прэзыдэнт Лукашэнка!» і пагражае сьледчым «выразаць» іх сем’і.

Справа па забойствах у Жодзіне й Барысаве ўжо фактычна завершаная і, можа, хутка яе перададуць у суд, «калі яе не замаўчаць», адзначыў Шарамет. Гэтыя злачынствы маглі быць раскрытыя пару месяцаў таму — сьледчыя выходзілі на падазроных, у прыватнасьці, байца «Алмазу» Маліка. Але іх спынялі. Ды і ў саміх сьледчых узьнікалі сумневы: усё ж пад падазрэньнем аказваліся супрацоўнікі элітнага аддзелу МУС.

На стадыі завяршэньня справа з Мар’інай Горкі. Замінка ў тым, што адзін з асноўных сьведкаў — таксама былы баец «Алмазу» — цяпер жыве ў Ізраілі. «Усё залежыць ад пазыцыі цяперашняга генпракурора Шэймана і міністра Навумава», — сказаў Шарамет. У гэтых справах ёсьць сьведкі, што пазналі некаторых забойцаў, рэчавыя і іншыя доказы.

На думку Шарамета, адстаўкі старшыні КДБ Уладзімера Мацкевіча і генэральнага пракурора Алега Бажэлкі адбыліся з-за таго, што сьледчая група атрымала зьвесткі аб дачыненьні некаторых супрацоўнікаў спэцбрыгады хуткага рэагаваньня МУС, якую ўзначальвае Дзьмітры Паўлючэнка, да шэрагу злачынстваў, у тым ліку выкраданьняў Віктара Ганчара і Юр’я Захаранкі. Паўлючэнку затрымалі. У яго дома і на службе ўсё ператрэсьлі. Аднак дзеяньні сьледчых спыніў асабіста сакратар Рады бясьпекі Шэйман. Пасьля гэтага Паўлючэнку выпусьцілі з ізалятару. А Мацкевіч і Бажэлка паляцелі са сваіх пасадаў. «Галоўная ахвяра гэтых перастановак — Мацкевіч і сьледчыя КДБ, — сказаў Шарамет. — Яны былі пэўныя, што Лукашэнка ня ведае пра супрацьпраўныя дзеяньні некаторых супрацоўнікаў спэцбрыгады МУС, якая непасрэдна падпарадкоўвалася сакратару Рады бясьпекі, і разьлічвалі, што яны будуць пакараныя. Выйшла ж наадварот. Лукашэнка выступіў у абарону гэтых людзей».

Паводле БелаПАН


Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць