Архіў

Навіны за тыдзень

№ 7 (216), 12 — 19 лютага 2001 г.


 Навіны за тыдзень

 

Лас-Вэгас у Горадні

4 лютага Кшыштаф Занусі паказаў у Горадні апошні свой вядомы фільм «Жыцьцё, як хвароба, якая перадаецца полавым чынам». Быў поўны аншляг.

Такія вядомыя людзі для Горадні — вялікая рэдкасьць. Славуты рэжысэр хацеў убачыць горад, рыхтаваўся да сустрэчы зь ім. У інтэрвію тутэйшым журналістам ён сказаў, што прадбачліва прыхапіў з Варшавы гарадзенскія паштоўкі, бо «ў вас цяпер іх бы не купіў». Горадня — вялікая частка гісторыі ня толькі Польшчы, але і Эўропы, прызнаўся госьць. Яму хацелася ўбачыць, наколькі горад выглядае савецкім, наколькі — эўрапейскім. Непрыемна ўразілі яго калёны новага замку, ягоны перароблены за саветамі выгляд. Калёны нагадалі яму Лас-Вэгас. Маўляў, аднолькавы падыход — маскультаўскі. Затое спадабаўся Фарны касьцёл, у якім сп.Занусі пабыў на набажэнстве. Ён сказаў, што храм пабудаваны ў часы барока, значыцца, тады горад меў добрыя часы, быў у росквіце, чаго, маўляў, госьць жадае Горадні і надалей.

Сяргей Краўцоў

 

Хлебная манаполія

Не пасьпеўшы як сьлед разгледзецца й замацавацца на “капітанскім мосьціку” Мядзельскага райвыканкаму, ягоны новы старшыня, прысланы з сонечнага гораду Капыля на зьмену ранейшаму, недастаткова вэртыкальнаму, вырашыў рэзка павярнуць штурвал у бок паляпшэньня раённых эканамічных паказьнікаў. З гэтай мэтай, напрыклад, у Крывічох тутэйшым прадпрымальнікам ціха й ласкава забаранілі гандляваць прывазным менскім хлебам, каб не складаць канкурэнцыі прадукцыі мядзельскага хлебазаводу, якая параўнаньня з сталічным хлебам папросту не вытрымлівае. Людзі набываюць тутэйшую хлебапрадукцыю – куды падзенешся, адно што зь яшчэ большай нецярплівасьцю чакаюць выходных, калі папрыяжджаюць зь Менску дзеці ды ўнукі з чарговай партыяй “нарачанскай” ды “траецкай” кантрабанды.

Іван Зьвяруга, Мядзел

 

Клінтан ня думае
пра “Першацвет”

Зачынілі “Першацвет”, замест яго зараз паўстане расейскамоўнае выданьне... Гады чатыры таму, калі гэтае мастацка-эстэтычна-безадказнае выданьне ўпершыню захацелі закрыць – ня зь нейкіх там палітычных прычынаў, а каб грошы ашчадзіць, ушчэнт перапалоханы Алесь Масарэнка зьвяртаўся да сяброў першацьветаўскага літаб’яднаньня: “Хлопцы, давайце напішам ліст Клінтану! Хай абароніць!..” Але тады паплакалі-паплакалі, дый выжылі. Пасьля згадзіліся на дзьвюхмоўе. “Галоўнае, — казалі, — захаваць часопіс”. Страцілі магчымасьць прыгожа сысьці. Шкада, што не напісалі – Клінтан мо і абараніў бы.

Сяргей Мікулевіч

 

Памяць пра разьню

1 лютага з раніцы ў розных кропках Магілёва залуналі бел-чырвона-белыя сьцягі як напамін аб гераічных падзеях 1661 г., калі магілёўцы ўзьнялі паўстаньне ў акупаваным маскоўцамі горадзе і выразалі ўвесь варожы гарнізон (паводле розных падлікаў ад 1 да 7 тыс. чалавек). За гэтае паўстаньне Магілёў быў ураўнаны ў правох са сталічным местам.

Дзяніс Мельянцоў, Магілёў

 

Гільятына для каралёў

Адсячэньне галоваў “найгоршым гуртам мінулага году” было арганізаванае газэтай “Навінкі”. На сцэне клюбу стаяла драўляная гільятына, кіраваў ёй кат у чырвоным капелюшы, нож гільятыны апускаўся кожны раз, калі аб’яўляўся “найгоршы” ў адпаведнай намінацыі. Пераможцы Гільятыны абіраліся шляхам “усенароднага апытаньня” — прагаласаваць мог кожны альбо ў Інтэрнэце на сайце Гільятыны, альбо ў анкетах, што друкаваліся ў “Навінках”. Гільятыну сканструяваў фізык Глеб з дапамогаю музыкаў з гурту Los Chiсanos, і была яна не зусім падобнаю да сапраўдных – бо Глеб, аказваецца, ня ведаў, што і ў Беларусі дзейнічалі гільятыны, прынамсі ў 1812 г., дык не было яму з чаго прыкладу браць.

Андрусь Белавокі


Каментары

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў79

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра 13‑гадовую дачку Кім Чэн Ына, якую лічаць пераемніцай11

У Польшчы пачаўся суд над бандай наркагандляроў, якіх расійскія спецслужбы наймалі для дыверсій. Сярод абвінавачаных трое беларусаў5

Месцамі да +13°С. Надвор'е на апошнія дні зімы2

Lamborghini адмяняе выпуск свайго першага электрамабіля: зусім няма попыту

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся8

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў79

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць