Архіў

Алесь Кудрыцкі. Якія выбары безь Зянона?

№ 09 (218), 26 лютага — 5 сакавіка 2001 г.


 Якія выбары безь Зянона?

18 лютага ў Менску адбылася Соймавая канфэрэнцыя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ, якая заклікала Зянона Пазьняка выставіць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах. КХП лічыць, што Пазьняк здольны сабраць да 35% галасоў. “Гэта тая асоба, якая можа гарантаваць і будзе адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі”, — кажа Юрась Беленькі. На што старшыня цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з журналістамі заявіла, што Пазьняк ня можа балятавацца на пасаду прэзыдэнта, бо не пражыў на тэрыторыі Беларусі дзесяці год непасрэдна перад выбарамі – а гэта, нібыта, неабходная ўмова для кандыдата.

Мы зьвярнуліся па камэнтар да актывіста КХП БНФ Алеся Чахольскага. Паводле ягоных словаў, заява Ярмошынай – ня больш чым прыватная думка грамадзянкі. “Зрэшты, яна сама сказала падчас сустрэчы – гэта, маўляў, яе “тэарэтычныя” меркаваньні, а афіцыйнае тлумачэньне можа даць толькі цэнтравыбаркам у поўным складзе, калі “зьбярэцца й вывучыць абставіны”. Выстаўляць сваю кандыдатуру ці не – Пазьняк вырашыць сам. Аднак ініцыятыўная група для збору подпісаў будзе створаная ў любым выпадку, незалежна ад таго, дзе знаходзіцца Зянон. На пытаньне, ці вернецца Пазьняк на радзіму, сп.Чахольскі адказаў, што гэта адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі дэмакратычны блёк даможацца міжнародных гарантыяў бясьпекі Пазьняка. “Ну, якія ж выбары безь Зянона?” — сказаў Алесь Чахольскі.

Камэнтуючы словы Пазьняка пра тое, што ў хуткім часе на палітычнай сцэне можа зноў зьявіцца Віктар Ганчар, Чахольскі адзначыў, што Пазьняк мае палітычнае чуцьцё ды стратэгічнае бачаньне сытуацыі і спаслаўся на артыкул Зянона “Чорт у табакерцы”. “Магчыма, Старшыня мае нейкія зьвесткі пра лёс Ганчара”, — сказаў Алесь Чахольскі.

Алесь Кудрыцкі


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза3

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць