Архіў

Сьвятлана Курс. “Хто как хаціт, тот так і гаварыт!”

№ 12 (221), 19 — 26 сакавіка 2001 г.


 рэпліка на рэпліку

“Хто как хаціт, тот так і гаварыт!”

Слушна кажуць: дзе двое спрачаюцца, трэці ня сунься. Але мне ўсё ж карціць усунуцца паміж Юр’ем Сьвірком і Алегам Трусавым у іхнай спрэчцы пра ўжываньне мовы ў грамадзкіх месцах. Паважаныя апанэнты паскакалі на касьцёх асобных людзей, а сутнасьці не кранулі.

Праблема ж палягае ў тым, што кожны, хто імкнецца беларусіфікаваць прастору, сутыкаецца зь непатрэбнай для сябе ўвагаю.

Адзін чалавек штодня гамоніць у транспарце й краме па-беларуску, зьвяртае на сябе ўвагу, найчасьцей навязьлівую (неістотна, станоўчую ці адмоўную), карацей, працуе громаадводам для знэрваваных суайчыньнікаў. І кожнага разу невядома: ці ён асвоіць асяродак, ці створыць для сябе кіслотную зону, набудзе псыхалягічныя праблемы, якія зьбяруцца й утвораць стрэс.

Другі чалавек лічыць за лепшае зьмімікраваць, схамэлеоніць. Або так: дзе інтэлігентныя людзі, там будзе сабой, а дзе снабы й жлабы — набудзе ахоўную афарбоўку. Для цырульніц, прадаўшчыц і кельнэрак лепш ужываць простыя расейскія выразы, ні ў што не заглыбляючыся: дай, прынясі, прабі.

Я хачу сказаць, што кожны мае права ваяваць або хавацца, партызаніць у горадзе й рабіцца сабою ў выратавальных выспах рэдакцыяў, выдавецтваў, НДА. Мы звыклыя да партызанкі й падпольля, гэта такі спосаб быцьця.

Я раней думала: вось я прашу піражкі па-расейску, але лідэры нацыі, тытаны духу заўжды гавораць па-беларуску і бароняць за мяне маю мову. Але аднойчы ў чарзе пачула, як адзін запеклы нацыяналіст, палітлідэр чыгірыкае па-расейску. І зразумела: толькі я вырашаю, толькі я ратую, і за мяне майго ніхто ня зробіць. Але калі я саслабею й захачу спакойнай жыткі, ніхто ня мае права мяне асуджаць. Гэта мая асабістая здрада й мой асабісты сыход. І прашу ня рушыць майго права на баязьлівасьць і тхароўства, на гнуткую хрыбціну й плазаваньне па зямлі.

Тактыка мая цяпер такая: калі я цьвярозая, у чыстай вопратцы й чаравіках, выглядаю заможна й прыстойна, з моцнай аўрай, тады я “сама саба” й самой сабой застаюся — гавару мовай, якою Бог надзяліў. Калі ж я еду выпіўшы, аблюманая й абрыдлівая, у старым шмацьці, без фрызуры ці з прадранай аўрай, тады я гавару па-расейску: піджынам і сьцяўшы зубы. Інакш не атрымліваецца — расейская культурная экспансія занадта снобская й навязьлівая, яна заўжды выклікае ў мяне нехаць, як, дарэчы, і некаторыя актывісты беларускага руху, апранутыя ў рызьзё, з гнілымі зубамі, нячэсаныя, пакамечаныя, у стаптаных чаравіках; яны ходзяць усюды са сваёй ссабойкай — канапкаю з салам і морсам з варэньня ў пляшачцы, сядаюць і перакусваюць. Яны, убогія, падпсавалі рэпутацыю нашай культуры. Памыць бы іх і вылечыць — і звонку і знутры.

Я не кажу, што іншыя людзі павінныя браць маю тактыку — раўняцца ні на каго ня трэба, і ў гэтым таксама свабода. Як казаў сп.Джойс: “Мне кажуць, каб я памёр за Ірляндыю. А я пытаюся: “Калі ж Ірляндыя памрэ за мяне?”

Так што, калі нейкі зубр ці мэтар прамовіць пры мне па-расейску, я не асуджу яго нават у духу.

P.S. Дарэчы, быў такі паэта — Юрась Сьвірка, і ягонае імя нагадвае зусім ня Сьвір і ня сьвіран, але сьвірэль, і сьвіст, і сьпевы птушыныя.

Сьвятлана Курс


Каментары

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць