Грамадства

Тысяча цэркваў будзе маліцца за свабоду веры

Сёньня суд адхіліў хадайніцтва аб прызнаньні незаконнай дэпартацыі з краіны пратэстанцкага сьвятара Яраслава Лукасіка. Тым часам пратэстанты пачалі ўсеагульны трохдзённы пост. Ён скончыцца 17 чэрвеня супольнай малітвай у абарону свабоды сумленьня. Але ў Менск дзеля малітвы пратэстанты вырашылі не зьяжджацца, каб пазьбегнуць канфлікту з уладамі.

Сёньня суд прызнаў законнай дэпартацыю з краіны пратэстанцкага сьвятара Яраслава Лукасіка. Тым часам беларускія пратэстанты пачалі ўсеагульны трохдзённы пост. Ён скончыцца 17 чэрвеня супольнай малітвай у абарону свабоды сумленьня. Але ў Менск дзеля малітвы пратэстанты вырашылі не зьяжджацца, каб пазьбегнуць канфлікту з уладамі.

Першая супольная малітва, што адбылася 3 чэрвеня ля царквы «Ласка Божая» ў Менску сабрала пяць тысячаў вернікаў. А 17 чэрвеня, кажа юрыст Хрысьціянскай поўнаэвангельскай царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін, з усёй краіны могуць зьехацца больш за дзесяць тысяч чалавек. І яны папросту ня зьмесьцяцца на пляцоўцы перад царквою. «Таму, — кажа сп.Луканін, — анансаваная на мінулым тыдні агульнанацыянальная малітва пратэстантаў адбудзецца ў іншым фармаце. Каб не было канфлікту з гарадзкімі ўладамі, прынятае рашэньне аб правядзеньні адначасовай агульнанацыянальнай малітвы, у якой прыме ўдзел каля тысячы памесных цэркваў, кожная ў сваім прыходзе».

Першая агульнанацыянальнай малітва сабрала 3 чэрвеня каля царквы «Божая Ласка» 5000 эвангельскіх хрысьціянаў. Малітоўны сход быў адказам на ціск уладаў на суполку «Ян Прадвесьнік».

Між тым сёньня, 15 чэрвеня, Мядзельскі раённы суд палічыў законным рашэньне Мядзельскага РУУС пра ануляваньне віда на жыхарства сьвятара суполкі «Ян Прадвесьнік» Яраслава Лукасіка, 6 чэрвеня дэпартаванага зь Беларусі. Цягам пяці наступных гадоў яму забаронены ўзед у Беларусь. У Беларусі застаецца яго жонка і трое дзяцей. Жонка Лукасіка Натальля рыхтуецца падаць скаргу ў Менскі абласны суд.

Супольнасьць Яна Хрысьціцеля ня першай папала пад ціск. У царквы «Новае Жыцьцё» адбіраюць будынак.

27 траўня падчас сьвяточнага служэньня быў затрыманы пастар Антон Бокун, абвінавачаны ў правядзеньні несанкцыянаванага служэньня. Пазьней судзьдзя Леанід Ясіновіч аштрафаваў пастара на 20 базавых адзінак (620 тыс. рублеў). 3 чэрвеня Антон Бокун быў затрыманы ізноў і асуджаны на 3 сутак арышту.

Ад 22 красавіка распачаўся збор подпісаў за адмену закону аб свабодзе сумленьня. Вернікі патрабуюць зьмякчэньня рэгістрацыйных нормаў і палёгак для прапаведаваньня. У кампаніі бяруць удзел пратэстанты, а таксама зьвязаныя зь незалежным грамадзтвам каталікі і праваслаўныя. Па стане на пачатак месяца пад пэтыцыяй падпісалася больш за 16 тысячаў чалавек. Подпісы маюць быць перададзеныя ў Канстытуцыйны суд.

Сямён Печанко

Каментары

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць