Архіў

Вячаслаў Хвежанка. Пераклад нас выратуе

№ 41 (250), 8 кастрычніка 2001 г.


 Лісты ў рэдакцыю

Пераклад нас выратуе

Беларусь — адна зь нешматлікіх краінаў Эўропы, дзе прынцып “мая мова кажа пра маю нацыянальнасьць” ня дзейнічае. Ня трэба суцяшаць сябе тым, што 37% насельніцтва размаўляюць дома па-беларуску. Большасьць гаворыць на “трасянцы”. Гэта можа засмуціць лінгвістаў, аднак тое, што людзі аддзяляюць мову, якую яны ўжываюць у сям’і, ад расейскай — прыкмета хоць нейкай нацыянальнай сьвядомасьці.

 

Як зрабіць так, каб беларусы размаўлялі па-беларуску ня толькі дома, але, скажам, і на працы?

У навукі – найперш гуманітарныя – трэба ўвесьці беларускую мову. Аса-бістыя дзеяньні навукоўца – “беларусізацыя” лекцыяў, дыскусіяў – плёну мець ня будуць, бо зусім неабавязкова, што, калі зьвяртаешся да чалавека па-беларуску, ён адкажа табе тым самым. Трэба схіліць калегаў да ўжываньня беларускай мовы: бо беларуская мова – мова Эўропы, бо наш народ мае слаўную гісторыю, бо дзеля захаваньня нацыі трэба гаварыць па-беларуску, бо нідзе такога, як у нас, у Эўропе няма і г.д. Усё гэта ўжо выкарыстоўвалася і дало плён. На беларускамоўнага ўжо не глядзяць з такім зьдзіўленьнем, як раней. Пра беларускую мову “даведаліся”, яе пачалі шырэй ужываць. Але большасьці беларусаў на працы і дома зручней размаўляць па-расейску. Скажам, калі расейскамоўнаму выкладчыку філязофіі прапанаваць выбар паміж расейскамоўным і беларускамоўным падручнікамі, ён абярэ першы. Гэта непатрыятычна, але цалкам натуральна.

Нам трэба перакладаць на беларускую мову кнігі, вядомыя ўсім вучоным-гуманітарыям, неабходныя ім і, самае галоўнае, яшчэ не перакладзеныя на расейскую мову. Тады расейскамоўныя навукоўцы будуць вымушаныя чытаць па-беларуску. А там пойдуць сэмінары, канфэрэнцыі, лекцыйныя курсы… Галоўнае, каб кніга была вядомай і сапраўды неабходнай для прафэсійнага росту навукоўца.

Безумоўна, іншыя сфэры грамадзтва могуць патрабаваць іншага падыходу да пашырэньня беларускай мовы. Зразумела адно – у нашых умовах за мову трэба змагацца. І калі няма магчымасьці рабіць гэта ў палітыцы, трэба прыдумляць іншыя эфэктыўныя мэтады.

Вячаслаў Хвежанка


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі жывуць аднагодкі дыназаўраў. Жыхар Палесся расказаў і паказаў, як за імі назірае7

Некаторыя іпэшнікі з новага года не змогуць гандляваць праз маркетплэйсы

Таджыкскія дзеці віталі Лукашэнку па-беларуску. Ён пачын не падтрымаў ВІДЭА29

Ціханоўская без драматызацыі і з усмешкай пракаментавала рашэнне ўладаў Літвы змяніць форму яе аховы10

Да краін, якія блакуюць прыняцце новага пакета санцый ЕС супраць Расіі, далучылася Аўстрыя

У былога пілота «Формулы-1» забралі правы за любоў да хуткай язды1

Такарчук: Ціханоўскі папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале19

Міліцыянеры праверылі фекаліі з роліка ў сацсетках. Прыйшлі да высновы, што яны несапраўдныя9

Рэйс «Белавія» з Мінска ў Анталью экстранна прызямляўся ў Саратаве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін14

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць