Грамадства11

Рэйс «Белавія» з Мінска ў Анталью экстранна прызямляўся ў Саратаве

Самалёт авіякампаніі «Белавія», які ляцеў з Мінска ў турэцкую Анталью, быў вымушаны зрабіць экстранную пасадку ў расійскім Саратаве з-за таго, што двум пасажырам стала дрэнна падчас палёту. Як даведалася выданне «Люстэрка», інцыдэнт адбыўся 6 верасня.

Саратаўскі аэрапорт «Гагарын». Фота ілюстрацыйнае

Паводле даных сэрвісу Flightradar, самалёт Boeing 737‑500 (EW-290PA) адхіліўся ад маршруту і прызямліўся ў саратаўскім аэрапорце «Гагарын».

Як паведамляе тэлеграм-канал Aviaincident, каля 4:50 экіпаж паведаміў дыспетчарам пра праблему на борце і праз некалькі хвілін прыняў рашэнне зрабіць пасадку. Па прыбыцці самалёт запытаў хуткую дапамогу. Медыкі агледзелі аднаго з пасажыраў і накіравалі яго ў бальніцу.

Прыкладна праз 30 хвілін пасля пасадкі самалёт працягнуў палёт у Анталью, дзе паспяхова прызямліўся.

Цікава, што за тры дні да гэтага на тым жа самалёце адбыўся аналагічны выпадак: падчас рэйса з Мінска ў Егіпет (Эль-Аламейн) самалёт таксама быў вымушаны прызямліцца ў Дамадзедаве праз хваробу аднаго з пасажыраў.

Каментары1

  • Імя
    09.10.2025
    трэба ж неяк развозіць запчасткі

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць