Архіў

Падзеі

№ 42 (251), 15 кастрычніка 2001 г.


Падзеі

Без расейскага ТВ

Таджыкістан выключыў на сваёй тэрыторыі трансьляцыю ОРТ і скараціў на 8 гадзінаў трансьляцыю РТР. Душанбэ тлумачыць гэта тым, што расейцы не плацілі “за распаўсюджваньне сыгналу”. На мінулым тыдні Таджыкістан таксама даў амэрыканцам дазвол на выкарыстаньне сваёй паветранай прасторы і вайсковых базаў.

С.Р.

Сьмерць незастрахаванага

У Вільні ад сардэчнага прыступу памёр 62-гадовы грамадзянін Беларусі. Ён не дачакаў неабходнай дапамогі ад мэдыкаў, бо ня меў мэдычнай страхоўкі. Трохдзённы курс лячэньня ў аддзеле кардыялягічнай рэанімацыі й інтэнсіўнай тэрапіі каштуе 400–600 даляраў. За хворага літоўца гэтыя грошы плаціць тэрытарыяльная Каса хворых. Лячэньне замежнікаў аплачваюць яны самі або іхная страхавая кампанія. Так што, выпраўляючыся за мяжу, не шкадуйце грошай на страхоўку.

Віленскі

Вечны сэнатар

Самы стары амэрыканскі сэнатар Стром Турманд на мінулым тыдні самлеў проста ў Сэнаце. 98-гадоваму рэспубліканцу з Паўночнай Караліны дапамаглі ачуняць дактары, і сэнатар вярнуўся да працы.

Усе хочуць бачыць

У сусьветнай сетцы супэрмаркетаў Wall-Mart Stores у першыя дні пасьля тэрактаў у Амэрыцы на 70% павялічыўся продаж тэлевізараў і на 400% — тэлевізійных антэнаў.

Polaroid — банкрут

Амэрыканская кампанія Polaroid, што распрацавала тэхналёгію імгненнага фатаздымку, днямі будзе прызнаная банкрутам. Ейнае фінансавае становішча пачало пагаршацца шчэ пры канцы 90-х, калі кампанія пачала вырабляць лічбавыя фатакамэры й электронныя сыстэмы кіраваньня для кампутарных сетак. Тым часам канкурэнты на рынку фотатавараў — кампанія Eastman Kodak — пайшла далёка наперад.

Амэрыканцаў перакладаюць найбольш

Паводле статыстыкі ЮНЭСКА, на замежныя мовы найбольш перакладаюць амэрыканскіх пісьменьнікаў (40%), на другім месцы брытанцы (25%), затым немцы (10%), французы (6%), расейцы (3%). На долю ўсіх астатніх застаецца 16%.

Інтэрнэт у школах

90% школаў Эўразьвязу маюць доступ да Інтэрнэту. Аднак паміж дзяржавамі ЭЗ існуюць вялікія адрозьненьні ў даступнасьці Сеціва. Так, у найбольш разьвітых на адзін падлучаны да Сеціва кампутар прыпадае тры вучні, у найменш скампутарызаваных — 50.

Люўр на дурня

У Парыжы музэйныя работнікі пратэставалі супраць скарачэньня працоўнага тыдня. У выніку адны музэі не працавалі, а другія, у тым ліку й Люўр, былі адчыненыя для бясплатнага наведваньня, бо не было каму правяраць квіткі.

Самацэнзура

Дзевяць самых буйных галівудзкіх студыяў да канца году выпусьцяць толькі 16 фільмаў (супраць 68, зьнятых у кастрычніку—сьнежні 2000 г.). Адменена некалькі прэм’ераў высокабюджэтных блякбастэраў, у якіх ідзецца пра тэрарыстаў і выбухі.

Сотавік і здані

Брытанскі акультыст Тоні Корнэл абвесьціў у інтэрвію Sunday Express, што выпраменьваньне ад сотавых тэлефонаў забівае прывідаў. Корнэл кажа, што за 15 гадоў ад моманту зьяўленьня сотавых тэлефонаў колькасьць прывідаў рэзка зьменшылася: “Раней мы рэгістравалі па два новыя прывіды штотыдня. А цяпер гэты паказьнік такі малы, што я не зьдзіўлюся, калі неўзабаве прывіды й зусім зьнікнуць”.

У Літву па візах

У 2003 г. беларускія грамадзяне пэнсійнага веку, што жывуць у памежных зь Літвой рэгіенах, пазбудуцца права езьдзіць туды бязь візы. Паўнавартасны візавы рэжым зь Беларусяй — адна з умоваў далучэньня Літвы да Эўразьвязу. Яшчэ адна ўмова — закрыцьцё 23-х памежных пунктаў. Застануцца толькі чатыры буйныя мытні, дзе будзе праводзіцца поўны кантроль.

Учора Віні Пуху споўнілася 75. Віншуем юбіляра!


Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы65

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць10

У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы5

Падчас аўтагонкі ў Германіі сутыкнуліся сем машын, адзін пілот загінуў1

У дзіцячым харчаванні аднаго з еўрапейскіх вытворцаў знайшлі пацучыную атруту4

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

У Еўропе энергетычны крызіс. Ці будзе яна зноў купляць нафту і газ у Расіі?13

Ноччу на поўначы Беларусі назіралі паўночнае ззянне ФОТЫ

Краіны Балтыі зноў не пусцяць Роберта Фіца на парад у Маскву праз сваю тэрыторыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы65

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць