Архіў

Сяргей Абламейка. Дабро, зло

№ 13 (275), 5 красавіка 2002 г.


канстатацыі

Дабро, зло

Няма такога зла, якому б эгаізм і амбіцыя не прыдумалі апраўданьняў.

Марна дзяліць людзей. Яны дзеляцца самі. Нізкае і злое ёсьць у кожным. Паводле стаўленьня да гэтага ў сабе людзі і падзяляюцца.

Той, хто дапамагае злу, вельмі рэдка не ператвараецца ў ахвяру гэтага зла.

Цнота ня можа змагацца з заганаю сродкамі апошняй. Па-першае, у гэтым выпадку яна перастане быць цнотаю, а па-другое, абавязкова прайграе, бо страціць падтрымку крыніцы сваёй беззаганнасьці.

Злыя намеры значна часьцей робяцца злымі ўчынкамі, чым добрыя — добрымі.

Мы любім добрых за тое, што яны валодаюць скарбам, якога самі ня маем, — дабрынёй.

Усё добра быць ня можа. А вось усё кепска — так.

Зло існуе таму, што на яго ёсьць попыт. Прычым сярод тых, хто яго заахвочвае і нават прапагандуе, ёсьць ня толькі злыя, але й добрыя людзі. Зрэшты, і добрыя справы робяць ня толькі добрыя людзі.

Добрыя робяць дабро не таму, што трэба, але таму, што добрыя.

Сярод нас нярэдка нараджаюцца абсалютна таленавітыя злом людзі. З маленства яны ў любой сытуацыі беспамылкова вызначаюць свае прыярытэты, сваіх непрыяцеляў і шляхі іх нэўтралізацыі. Іх энэргія ня мае межаў, калі справа тычыцца іхнае выгады. Яны памятаюць крыўды гадамі. Яны плятуць інтрыгі супраць любога, хто, як яны адчуваюць, адчувае іх. У іх няма іншае справы, як іх справа, дзеля яе яны могуць ня есьці й ня спаць. Гэткія ёсьць паўсюль: у турме, у царкве, на вяршыні грамадзтва і на ягоным дне, сярод усіх народаў і нацыяў, ва ўсіх краінах і на ўсіх кантынэнтах. Іх ахвярамі часта стаюцца наіўныя, даверлівыя і амбітныя, якіх яны выкарыстоўваюць і пасьля адрынаюць ад сябе. Кожны з нас можа назваць па некалькі такіх падступнікаў. Зло ўвасабляецца ў людзях, каб быць пераможаным — пасьля многіх сваіх перамогаў. Над намі.

Сяргей Абламейка, Прага

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць