Будучых ліцэістаў прываблівае найперш мова навучаньня. Так і кажуць — хочам вучыцца на роднай мове.
У Беларускім ліцэі імя Якуба Коласа прайшоў новы набор. Сёлета на першы курс (адпаведнік 8 клясы па 11‑гадовай навучальнай сыстэме) набралі дзьве групы, а таксама сфармавалі яшчэ адну дадатковую групу на трэці курс. Конкурс у падпольны ліцэй быў 1,5—2 чалавекі на месца. «Гэта й зразумела ў такіх умовах», — кажа намесьніца дырэктара па навучальнай працы Ірына Сідарэнка.
Паводле яе словаў, будучых ліцэістаў прываблівае найперш мова навучаньня: «Так і кажуць — хочам вучыцца на роднай мове».
Падсумоўваючы вынікі гэтага навучальнага году, спн.Сідарэнка адзначыла, што выпускнікі ліцэю паказалі выдатныя вынікі: сярэдні бал склаў каля 9 балаў. Ліцэісты, што здавалі іспыты пасьля дзявятай клясы, таксама не расчаравалі — сярэдні бал склаў 8—8,5 балаў.
Фота photo.bymedia.net
Каментары