Архіў

Навіны за тыдзень

№ 20 (282), 31 траўня 2002 г.


Навіны за тыдзень

 

КДБ не рассакрэціць архіваў

Старшыня Нацыянальнага цэнтру архіваў і справаводзтва Ўладзімер Адамушка на прэс-канфэрэнцыі з нагоды 80-годзьдзя дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі распавёў, што большасьць справаў, зьвязаных з савецкімі рэпрэсіямі, па-ранейшаму недаступныя і знаходзяцца ў ведамасным архіве КДБ. І няхутка яны будуць рассакрэчаныя, бо, згодна з заканадаўствам, тэрмін ведамаснага захоўваньня такіх справаў — 75 год.

“Чырвоныя” на Бярэзіне

Ідуць комплексныя апэратыўна-тактычныя вучэньні “Бярэзіна-2002”. У іх бяруць удзел 8 тысяч вайскоўцаў, задзейнічаны больш за 220 адзінак узбраеньняў і баявой тэхнікі. Вучэньні адбываюцца на Барысаўскім (на захад ад Барысава) і Дрэтуньскім (у раёне Віцебску і Полацку) палігонах і маюць абарончы характар: згодна са сцэнарам, “Рэспубліка чырвоных” адбівае агрэсію “сініх”, якія надумалі захапіць кавалак яе тэрыторыі. Асноўная мэта вучэньняў — практычная адпрацоўка плянаваньня прымяненьня войскаў, пераводу іх зь мірнага на ваеннае становішча, разгортваньня сыстэмы тэрытарыяльнай абароны і г.д.

Правая і левая кааліцыі

На выбары ў мясцовыя саветы, што адбудуцца налета ў сакавіку, дэмакратычныя палітычныя партыі вырашылі ісьці адзінай кааліцыяй. На пасяджэньні КРДС, якое адбылося ў аўторак, за гэта прагаласавалі ўсе партыі — удзельніцы паседжаньня. Мэмарандум прадугледжвае ўзаемадзеяньне партыяў на розных узроўнях, аж да падзелу акругаў перад вылучэньнем кандыдатаў. Кааліцыя будуецца “зьнізу ўверх” — ініцыятыва ва ўсіх дзеяньнях аддаецца рэгіянальным структурам. Камуністы ж падпісалі асобнае пагадненьне з “Народнай грамадой” і “Партыяй працы”.

Прэмія Мальдзісу

Першаму віцэ-прэзыдэнту Беларускага ПЭН-цэнтру Адаму Мальдзісу 29 траўня ўручылі прэмію імя Ганны Краснапёркі за ўнёсак у справу міжнацыянальнага прымірэньня і пашырэньне беларуска-нямецка-жыдоўскіх кантактаў. Гэтая нямецкая прэмія была заснаваная ў 1998 г. Ганна Краснапёрка ў 16 гадоў трапіла ў Мінскае гета, адкуль ёй удалося ўцячы. У 1970-х яна напісала кнігу “Лісты маёй памяці” — пра падзеі ваенных гадоў і трагедыю вязьняў Менскага гета.

Б.Т.


тыдзень нашага жыцьця

Гледзячы з Барысава

Што Вас найбольш усхвалявала за апошні тыдзень? Як Вы ацэньваеце сытуацыю ў краіне? Адказвае каардынатар арганізацыі “Зубр” па Барысаве Зьміцер Бародка.

 

Цяпер галоўная падзея, да якой усе рыхтуюцца, — мясцовыя выбары. Лічу, што на іх усе дэмакратычныя сілы павінны ісьці адным блёкам, пад адзіным брэндам. Толькі гэта дасьць нейкі рэальны шанец. На нізавым узроўні аб’яднацца няцяжка. Галоўнае, каб потым не прыйшла зьверху новая каманда — разыходзіцца.

Да вайсковых вучэньняў, якія пачаліся на гэтым тыдні, у мяне стаўленьне дваякае. З аднаго боку, я разумею, што ладзіць іх трэба: салдаты мусяць вучыцца ваяваць у полі, а не на лецішчах у камандзіраў. А зь іншага боку, ці можа нашая краіна дазволіць сабе такія дарагія вучэньні?

Барысаў тым часам рыхтуецца сьвяткаваць 900-годзьдзе. Усе вуліцы перакапаныя, горад — нібы пасьля бамбёжак. Так што на вучэньні, якія адбываюцца недалёка, гараджане ня надта зважаюць.

Запісаў А.Ш.


Каментары

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць