Архіў

Папа пакуль не прыедзе

№ 31 (293), 23 жніўня 2002 г.

Папа пакуль не прыедзе

Сустрэцца з Папам у Кракаве, на ягонай радзіме, прыехалі два мільёны пілігрымаў зь дзясяткаў краінаў. Прысутнічалі прэзыдэнты Польшчы, Літвы і Славаччыны. Езьдзілі ў Кракаў і беларускія каталікі. На іх бел-чырвона-белых транспарантах быў надпіс “Беларусь чакае!”. Папа наведаў Літву, Украіну, неаднаразова Польшчу. Толькі Беларусь пакуль абмінае, хоць рэгулярна зьвяртаецца па-беларуску да пілігрымаў. Прычына простая: Папа — кіраўнік Ватыкану, незалежнае дзяржавы, і ягоны візыт можа адбыцца толькі на запрашэньне кіраўніка іншае краіны. Тым больш нечаканым сталася паведамленьне “Gazet’ы Wyborcz’ай”: мітрапаліт менска-магілёўскі, кардынал Казімер Сьвёнтак заявіў, што Аляксандар Лукашэнка зацікаўлены ў візыце Яна Паўла ІІ у Беларусь.

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Павал Латушка гэтую інфармацыю катэгарычна абвергнуў: “Перамовы пра магчымы прыезд Папы ў Беларусь сёньня не вядуцца і ў найбліжэйшым часе не плянуюцца”. Вікарны намесьнік Менска-Магілёўскай арцыдыяцэзіі біскуп Кірыла Клімовіч кажа: “Гэта была б сэнсацыя! Каталіцкі Касьцёл у Беларусі моліцца, каб Папа наведаў Беларусь. Але я сам вось толькі што вярнуўся з Кракава, з сустрэчы з Папам — пакуль што нават гаворкі такой не вялося”. Не пацьвердзілі інфармацыі польскага выданьня і ў нунцыятуры апостальскага пасаду ў Беларусі. Так што Папа ў Беларусь пакуль ня едзе.

Аднак публікацыя ў “Gazet’е Wyborcz’ай” не пустыя плёткі. Менск сапраўды можа быць “зацікаўлены” ў візыце, і кардыналу Сьвёнтку гэта можа быць вядома. Візыт Сьвятога Айца стаўся б сымбалічным для нацыянальнага сувэрэнітэту актам і, зразумела, сапраўдным сьвятам для каталікоў краіны. Ён зрабіў бы для паляпшэньня іміджу Беларусі ў сьвеце болей, чым любыя дыпляматычныя захады. Іншая рэч, што Менск ніколі раней не дазваляў сабе такой самастойнасьці ў замежнай палітыцы.

Публікацыю ў “Gazet’е Wyborcz’ай” пасьля пуцінскага “халоднага душу” можна расцэньваць як чарговую напамінку: ніколі не бывае занадта позна.

Аркадзь Шанскі

 


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць