Архіў

Грушы на яблынях

№ 34 (296), 13 верасьня 2002 г.

“Піларама аналітычная”

Грушы на яблынях

Нашыя аналітыкі зноў у студыі. Апошнія палітычныя падзеі адбіліся на іхнай дысьлякацыі за круглым сталом: Змагар нябачнага фронту перасеў бліжэй да вядомага журналіста Тыкубовіча і былога праваслаўнага літаратара Касьцяма, апазыцыйны палітык Лабэцька падсеў да таксама апазыцыянэра Сінічкіна і ініцыятара рэфэрэндумаў Яр. Ашука ды зачытвае свой даклад на тэму “З кім і пра што трэба гаварыць па тэлефоне, каб пра цябе пісалі ў газэтах”.

Лабэцька: …а я і кажу Ямцову: “Што вы там целіцеся ў Расеі! Бяжы ў Крэмль, скажы, каб вокны памылі: я хутка прыеду. Будзем яднацца паводле ўзору Эўразьвязу — я ўжо дамовіўся з Гарантам. Так што зь цябе бутэлька!”

Усе: А ён?

Лабэцька: Бутэльку паабяцаў… факсам скінуць.

Змагар: Непрадбачліва: дойдзе паўпустая. Ведаю я гэтыя спэцслужбы.

Сінічкін: Ды ўвогуле ня дойдзе без акцызнай маркі! Гэта ж трэба было дадумацца — пасягнуць на сьвятая сьвятых! На эканамічныя інтарэсы Расеі ў Рэспубліцы Беларусі!

Касьцям: А як вы сьмееце пасягаць на сьвятую ідэю інтэграцыі з поўным захаваньнем сувэрэнітэту?! Правільна Гарант Канстытуцыі на сьвяце ўраджаю даў адлуп усім гэным ямцовым, каб свае грушы на нашых яблынях ня сеялі!

Яр.Ашук: А я, зыходзячы з вастрыні палітычнай сытуацыі й разуменьня паваротнага моманту ў гісторыі Айчыны, абураны тым, што рэфэрэндум пра лёс Беларускай Нацыянальнай Дзяржавы падмяняецца рэфэрэндумам пра палітычную кар’еру аднаго чалавека. Чаму менавіта гэтага чалавека? Я таксама маю кіраўнічы стаж і досьвед удзелу ў перадвыбарнай кампаніі…

Тыкубовіч: А досьвед удзелу ў бульбаўборачнай кампаніі Вы маеце? Не? Дык сядзіце ціхенька, пакуль трактары на Трактарным не навучыліся ў лізынг браць!

Змагар: Як вы тут можаце пра бульбу гаварыць, калі гаворка пра нацыю?! Калі нашыя вялікія продкі сямсот гадоў ваявалі з маскалямі?! А якая бульба расла на палітых варожай крывёю палетках! Усю Эўропу завальвалі! З ХІІІ стагодзьдзя!

Касьцям: Выкармілі на сваю галаву!

Сінічкін: Слухайце, таварышы, можа, хопіць на сёньня? Позна ўжо. На БТ эратычная перадача пачынаецца…

Піпкае сотавы тэлефон. Лабэцька адыходзіць: Алё! Што? Так, я, Аляксандар Рыгоравіч! Усё ў ажуры — Ямцоў павёўся. З вас бутэлька…

Аддзел аналітыкі


Каментары

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць