Архіў

Правым вокам

Чэрчыль з 125-й кватэры

Збудаваць 200-мэтровы дом пад Менскам каштуе столькі ж, колькі набыць 100-мэтровую кватэру ў панэльным доме ў Малінаўцы.

Пры гэтым кватэры працягваюць даражэць: за кошт самай занядбанай сталічнай аднапакаёўкі можна прыдбаць дамок з выгодамі ў Калодзішчах. Не ратуе, а толькі ўзмацняе гэты парадокс тое, што будматэрыялы за апошнія гады істотна патаньнелі, а зямельныя пляцоўкі нядаўна зноў дазволілі прыватызаваць, што абумовіла на гэтым рынку дадатковае прапанаваньне. Чаму нашыя людзі не будуюць сядзібаў, а лезуць у шматпавярховыя клеткі? Чаму ў Вільні й нават Празе фармат «мурашнікаў» ужо мала каго цікавіць і цана квадратнага мэтра ўсяго, што ў спальных раёнах, стала ніжэйшая за менскую?

Глядзіш, бывае, чалавек з дастаткам, а туды ж: селіцца на 13-м паверсе «элітнай забудовы», убухвае мільёны ў дэкор, але слухае празь сьцены суседзяў, нюхае сьмецьцеправод, сарамліва азіраецца, калі ягоны цуцык кладзе кучу на газон у двары...

Няхай даруюць мне жыхары густанаселеных каробак, але ні дэ Голі, ні Лукашэнкі ў такіх месцах не ўзгадуюцца. Цяжкавата, напэўна, знайсьці нейкага лідэра, у якога дзяцінства прайшло па адрасе зь лічбамі праз дроб. Што ні міністар, што ні дырэктар заводу — усе зь вёскі ці з прыватнага сэктару.

Бог стварыў чалавека свабодным і наказваў гэтага трымацца. Не ступіўшы гаспадаром па сваёй тэрыторыі, грамадзе й дзяржаве рады не дасі.

А што Чэрчыль? Дык тут такіх няма.

Вацлаў Заякоць

Каментары

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць