Архіў

Чэслаў Мілаш

У 1985 годзе, калі я ўпершыню прачытаў у «Encyclopedia Britanniсa» пра ягоны «Скуты розум», мне было цяжка паверыць, што ён яшчэ жыве. Сёньня ня менш цяжка ўявіць, што ён ужо адышоў.

Апошнія 15 год Мілаш быў з намі. На пачатку 90-х ён арганічна ўпісаўся ў стыль і настрой віленскай «НН». Ягонае «Вялікае княства Сіліцыяніі» знайшло сябе побач з «Бабілёнскай бібліятэкай» Борхеса, кельцкімі лябірынтамі Мэвы Марон, панам Блішчынскім Лесьмяна. А яшчэ Эдгар По, Кундэра, Гэрбэрт ды іншыя. Мілаш відавочна быў наш.

Таму, калі ў Сэйнах на Сярэднеэўрапейскім форуме культуры Сакрат Яновіч пасадзіў мяне сам-насам зь Мілашам, на «паўгадзінкі», я не асабліва ўразіўся. Мы размаўлялі пра нашу Літву. Было пэўнае сугучча, была й насьцярога.

Для нас абодвух нашая Літва была сном. Але для яго гэты сон быў дзяцінным, салодкім, прамінулым. Сном каранёў і глебы, радзіннага маёнтку. Для нас жа Літва была тады адной з магчымых будучынь, яна сачылася з будучыні як атрутная спакуса. Мілаш імкнуўся захаваць памяць пра тых, хто лічыў гэтую зямлю сваёй. Мы ж спрабавалі зьмяніць канон культуры, якая ў сваім народніцкім паходзе адвучылася сьніць салодкія сны.

У яго было неверагодна доўгае жыцьцё.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Ігар Бабкоў

***

Чэслаў Мілаш

Сэнс

— Калі я памру, я ўбачу падшэўку сьвету.

Зь іншага боку, за птахам, гарою й заходам сонца.

Сапраўдныя знакі, што прагнуць, каб іх расчыталі.

І зробіцца слушным усё, што было няслушным.

І зробіцца ўцямным усё, што было няўцямным.

— А калі няма ніякай падшэўкі сьвету?

Калі дрозд на галіне — гэта зусім ня сымбаль,

Проста дрозд на галіне, а дзень і ноч

Настаюць па чарзе і ня дбаюць пра сэнс,

І нічога няма на зямлі, апроч гэтай зямлі?

Калі нават і так, усё адно застанецца

Слова, абуджанае ў нетрывалых вуснах,

Што бяжыць і бяжыць, нястомны пасланьнік,

У міжзорных палёх, у вірох галяктык,

І крычыць, і гукае, і пратэстуе.

1991

Пераклаў з польскай Андрэй Хадановіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць