Архіў

«Дажынкі». Справаздача 1996—2004

За восем гадоў «Дажынкі» наведалі ўсе вобласьці Беларусі, а сярод прызоў героям жніва дасталіся аўтамабілі, матацыклы, халадзільнікі і будзільнікі.

Сёлета дораць DVD-прайгравальнікі і кампутары.

Першае сьвята-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі» прайшло ў 1996 г. у Століне. Асабліва запомніліся цырымонія ўзнагароджваньня «Жыгулямі» пераможцаў жніва і канцэрт. Уласна, з гэтага плюс аграмаднага кірмашу і складалася ўсё сьвята, калі глядзець збоку. А пасьля таго, як у 1997 г. сьвята пераехала ў Масты, яно стала традыцыйным элемэнтам сельскай гаспадаркі лукашэнкаўскага тыпу. Найлепшае ў іх, што кожны горад — сталіцу «Дажынак» адмыслова да сьвята прыводзяць да ладу.

Ініцыятарам першых «Дажынак» былі Мінсельгасхарч, міністэрствы фінансаў і эканомікі. Чыгіроўскі Кабінэт Міністраў выдзеліў 1298 млн рублёў на набыцьцё халадзільнікаў, тэлевізараў і матацыклаў для пераможцаў, а вось на аўтамабілі міністры прасілі знайсьці грошы прэзыдэнта, які і стаў сапраўдным тварам сьвята. На першых «Дажынках» узнагародзілі амаль 220 чалавек.

«Дажынкі-98» праводзілі ў Нясьвіжы. Тады, на Меншчыне, узнагародзілі рознай вартасьці прызамі і дыплёмамі 450 чалавек. А ў 1999 годзе «Дажынкі» ў Шклове сарваліся праз рэкордна нізкі ўраджай (узровень 1965—1970 гадоў), хаця арганізатары запэўнівалі яшчэ за два тыдні, што сьвяткаваць будзем ды яшчэ і з расейскімі зоркамі ў канцэрце.

У 2000 г. «Дажынкі» адбыліся ў Койданаве (ён жа Дзяржынск). На ўзнагароджаньне выдзяляліся 242 дыплёмы за дасягненьні ў збожжаўборцы, а таксама 28 — за ўборку льну. На кожную вобласьць давалася па адным аўтамабілі для службовага карыстаньня і па 1 млн 200 тыс. рублёў (на тагачасныя грошы).

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

СТ

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»24

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха2

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»24

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць