Архіў

Ды-джэі зьмянілі тактыку

Вячаслава Бандарэнку з «Альфа-радыё» змусілі прынесьці прабачэньні за патрабаваньне, каб удзельнікі «Штурму» гаварылі па-расейску.

Моладзевая iнiцыятыва «Вока» падвяла першыя прамежкавыя вынікі двухтыднёвага штурму радыёстанцый «Альфа» ды «Пілёт-FM». За два тыдні ўдзельнікі штурму літаральна абарвалі тэлефоны гэтых радыёстанцый, аднак вынікі аказаліся больш чым сьціплыя. На «Пілёт-FM» за пяць дзён паставілі толькі тры (!) беларускія песьні: два разы «Абсэнт» з «Крамбамбулі» ды песьню «Сьпявай са мной» беларускага канкурсанта на дзіцячым Эўрабачаньні-2004 Ягора Ваўчка. Галоўны вынік штурму «Альфа-радыё» — прабачэньне, якое ды-джэй гэтай радыёстанцыі Вячаслаў Бандарэнка (на здымку) папрасіў ва ўдзельнікаў штурму за свае нядобрыя словы, якія ён сказаў па-за этэрам 1—3 лістапада. Трэба адзначыць, што ён асабіста зьявіўся 11 лістапада ў сядзібу ТБМ, дзе адбывалася пасяджэньне фан-клюбу беларускай музыкі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алесь Трафіменка

Актуальную інфармацыю пра ход і вынікі штурму знойдзеш на сайце «Вока»: www.voka.tk

Заява ды-джэя «Альфы»

«Шаноўнае спадарства!

Я, Вячаслаў Бандарэнка, ды-джэй «Альфа-радыё», музыка і пісьменьнік, жадаю публічна папрасіць перад Вамі прабачэньне за сваю рэакцыю на Вашы тэлефанаваньні ў праграму па заяўках 1—3 лістапада 2004 г. Калі можаце, прабачце мне за мае недастойныя паводзіны і выказваньні, якія я дапусціў у Ваш адрас.

Можна было б спаслацца на мноства прычынаў, якія змусілі мяне зрабіць акурат так, але ж нешта не жадаецца. Магу толькі сказаць, што з 1 лістапада я адчуваю сябе вельмі блага і фізычна, і духоўна. Свае паводзіны я знаходжу недаравальнымі, і гэта асабліва сумна, калі ўлічыць тое, што я паважаю і падзяляю Вашыя погляды на сучасны стан беларускай музыкі і беларускай мовы. Я не беларус, але практычна ўсе мае сябры — беларусы. Тым горш я сябе адчуваю. Бо, выказваючыся супраць таго, каб беларуская мова гучала ў эфіры «Альфа-радыё», я нанёс знявагу ўсім беларусам.

Яшчэ раз прашу, знаёмыя і незнаёмыя, усе, хто тэлефанаваў мне і ўсе, хто не тэлефанаваў — ПРАБАЧЦЕ МНЕ і, калі можна, не выкрэсьлівайце мяне з свайго жыцьця.

Вячаслаў Бандарэнка,

7 лістапада 2004 г., 16.24, Менск»

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць