Архіў

Хроніка супраціву

25 лістапада здымачную групу францускага тэлеканалу «ARTE» без тлумачэньняў не прапусьцілі на тэрыторыю Беларусі ў Берасьці, не зважаючы на акрэдытацыю ад беларускага МЗС. 30 лістапада суд пастанавіў аднавіць на Магілёўскім мэталюргічным заводзе сяброў прафсаюзу РЭПАМ Уладзімера Бялосава й Аляксандра Ўсевіча, незаконна звольненых у верасьні 2004 г. Суд Кастрычніцкага раёну Менску 30 лістапада адмовіў Беларускаму кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў у аднаўленьні на працы авіядыспэтчара РУП «Белаэранавігацыя» Алега Долбіка, звольненага 1 кастрычніка. Старшыня «Гарадзенскага выбару» Зьміцер Іваноўскі 1 сьнежня асуджаны на 15 сутак за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў. Уначы з 30 лістапада на 1 сьнежня невядомыя спрабавалі прабрацца ў офіс АГП, 2 і 6 сьнежня быў узламаны інтэрнэт-сайт партыі. 1 сьнежня лідэр АГП Анатоль Лябедзька атрымаў два пазовы ў пракуратуру: яго меліся дапытаць наконт публікацыі ў польскай «Gazecie Wyborczej» і перадвыбарнай прэс-канфэрэнцыі ў офісе партыі, дзе гаварылася пра фальсыфікацыі. Пінская рэгіянальная друкарня 1 сьнежня адмовілася друкаваць недзяржаўную газэту «Мясцовы час», спасылаючыся на перагружанасьць, пінскае аддзяленьне «Белсаюздруку» адмаўляецца браць газэту на рэалізацыю. Пратэстанцкай царкве «Слова праўды» (Койданава) 1 сьнежня адмовілі ў перарэгістрацыі, пастар царквы Мікалай Козел зьвязвае адмову са сваім рашэньнем балятавацца ў дэпутаты на мінулых выбарах. Карэспандэнтка «Народнай волі» па Гомельскай вобласьці Ірына Макавецкая 2 сьнежня была затрымана ў залі суда за «непавагу да суда», калі адмовілася выканаць незаконнае, на яе думку, патрабаваньне судзьдзі пакінуць судовае пасяджэньне. 3 сьнежня лідэру ПКБ Сяргею Калякіну за публікацыю ў «Gazecie Wyborczej» пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджаньне. Падчас вывешваньня пляката «Сёньня Ўкраіна, заўтра мы!» 6 сьнежня ў Менску затрыманы непаўналетні актывіст «Зубра» Аляксандар Маршэўскі. Назіральнік ад БХК на мінулах выбарах Уладзімер Амосаў (Полацак) 6 сьнежня аштрафаваны на дзьве базавыя велічыні за «паклёп на службовую асобу»: падчас папярэдняга галасаваньня 13 кастрычніка ён патэлефанаваў у міліцыю й паведаміў, што старшыня камісіі ў асобным пакоі ўжывае зь сябрамі сьпіртныя напоі. Афіцыйная мэдэкспэртыза алькаголю ў крыві не знайшла. Журналістку Ірыну Халіп выклікалі ў пракуратуру 7 сьнежня.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць