Архіў

Як украінскія гэбісты зьмянілі лёс нацыі

Служба бясьпекі Ўкраіны (скарочана СБУ), спадкаемца колішняга КДБ, налічвае 38 000 супрацоўнікаў і не зьяўляецца маналітнай — там ёсьць прыхільнікі як прарасейскага, гэтак і празаходняга накірунку. Улетку 2004 г. яе кіраўнік Леанід Дзяркач быў адпраўлены ў адстаўку пасьля скандалу ў сувязі з продажам радарных сыстэмаў хусэйнаўскаму Іраку. Прэзыдэнт Кучма прызначыў кіраўніком СБУ генэрала Ігара Сьмяшка, празаходне арыентаванага супрацоўніка вайсковай контравыведкі. Ягонае прызначэньне было ацэненае як імкненьне афіцыйнага Кіева падсаладзіць адносіны з Захадам пасьля «радарнага скандалу».

Многія генэралы СБУ даўно ненавідзелі прэм’ера Януковіча і ягоны данецкі клан, шчыльна зьвязаны з былымі арганізаванымі злачыннымі групоўкамі. Аднак за тыдзень перад выбарамі асабістая сустрэча зь Януковічам выклікала ў начальніка СБУ Ігара Сьмяшка такое расчараваньне, што ён падаў у адстаўку і прысягнуў, што ніколі ня будзе працаваць з прэм’ерам. Кучма не прыняў адстаўкі. Нездаволенасьць сілавікоў Януковічам узмацнілася, калі стала ясна, што прэм’ер гатовы ўжыць маштабныя махінацыі, абы перамагчы. Кіраўніцтва СБУ разглядала пытаньне аб калектыўнай адстаўцы, але вырашыла змагацца за захаваньне законнасьці, застаючыся на сваіх пасадах.

Уначы 21 лістапада група генэралаў сабралася ў кабінэце кіраўніка СБУ — яны ўжо ведалі, што будзе абвешчаны фальш пра перамогу прэм’ера Януковіча. Сёньня супрацоўнікі СБУ адзначаюць, што дзеяньні кіраўніцтва СБУ былі вядомыя другому боку — хаця б з прычыны існаваньня ў структурах расейскіх агентаў.

23 лістапада на загад Януковіча ўкраінская пракуратура і МУС выступілі з заявай пра асуджэньне апазыцыі і гатоўнасьць «пакласьці канец любой беззаконнасьці». Пад заявай паставілі і прозьвішча кіраўніка СБУ. Генэрал Сьмяшко быў гэтым разьюшаны, і за гадзіну зьявілася заява СБУ, дзе дэзавуяваўся подпіс Сьмяшка пад супольнай заявай сілавікоў і заяўлялася, што грамадзяне маюць права ажыцьцяўляць палітычныя свабоды, а палітычныя спрэчкі павінны вырашацца толькі мірным шляхам. Гэтыя словы генэрала імгненна былі перададзеныя вядучымі агенцтвамі сьвету. Гэта быў сыгнал, што ў сілавых структурах Украіны, якіх лічылі ляяльнымі да ўладаў, няма адзінства.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

АП

Каментары

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць