Архіў

Адам Глёбус

2004. Акудовіч і Разанаў

Валянцін Акудовіч 2 лютага 2004 году выдаў кніжку «Разбурыць Парыж». Радуюся, калі нехта нешта выдае на тутэйшай мове, яшчэ большая радасьць ахоплівае, калі выдадзенае па беларуску чытаецца і абмяркоўваецца. Валянцін належыць да тых выдавальшчыкаў белтэкстаў, каго не абмінае чытацкі рэзананс. Пра Валянціна гавораць, спрачаюцца, яго цытуюць. Акудовіч ёсьць, і ён — жывы. Каб адбыцца і быць, Акудовіч зрабіў парадаксальны ход, напісаўшы працу «Мяне няма». Каб заставацца жывым, ён увесь час гаворыць пра сьмерць: «Літаратура — гэта велічны саркафаг з муміямі жыцьця, а кожны літаратар — найперш муміфікатар. Таму калі нашыя вусны варушацца над тэкстамі Гамэра, Джойса ці Алеся Разанава, гэта яны варушацца ад пацалункаў нябожчыкаў (у апошнім выпадку яшчэ не зусім астылых)…» Калі пра стваральнікаў Адысэя з Улісам і можна так сказануць, дык пра жывога Разанава няможна. Паміж сьветам жывых і сьветам мёртвых ёсьць мяжа, дакладная і выразная. На могілках яе пазначаюць датай. 2.02.2004 Алесь Разанаў быў жывы, гэта дакладны факт, пра які ведаў і Валянцін. У прыродзе не існуе крышку мёртвых і трошкі цяжарных. Таму я не прымаю параўнаньняў літаратуры з саркафагам і літаратара з муміфікатарам ці якім таксыдэрмістам. Стваральнікі птушыных пудзілаў і чалавекаабрысных мумій належаць да касты навукоўцаў, а не да цэху літаратараў; прынамсі, так было да 2.02.2004.

Напiсана 10.11.2004, 16:45.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць