Архіў

18 красавіка — зробім Беларусь чысьцейшай!

18 красавіка абвешчаны UNESCO Міжнародным днём аховы помнікаў і славутасьцяў.

У кожнай вобласьці, у кожным раёне абавязкова знойдуцца занядбаныя панскія сядзібы, руіны цэркваў і касьцёлаў, схаваныя ў кустоўі старыя могілкі… Усе тыя помнікі, якія, можа, і ўключаны ў дзяржаўны сьпіс, аднак праз сваю непэрспэктыўнасьць ці зь іншых прычынаў застаюцца па-за ўвагай грамадзкасьці.

Аднак мы можам зьмяніць сваімі сіламі гэтую сытуацыю. Усё, што патрабуецца, — даведацца, якія помнікі гісторыі і культуры ёсьць у вашым раёне, вызначыць, што карыснага вы можаце зрабіць на гэтым аб’екце, і выехаць на яго на выхадныя зь сябрамі. Вы цудоўна праведзяце час, падыхаеце сьвежым паветрам і зробіце добрую справу.

Ня трэба чакаць дапамогі і наракаць на кагосьці — захаваньне нашай спадчыны ў нашых руках.

Мы прапануем пералік аб’ектаў на Меншчыне, якія патрабуць догляду. Сьпіс няпоўны, аднак і ён дае магчымасьць выбару.

«Парк камянёў» у сталічным мікрараёне Ўручча. Унікальны музэй, у якім знаходзяцца дзясяткі валуноў, прывезеных з усёй краіны. На сёньня парк стаў месцам адпачынку і таму моцна забруджаны.

Сёмкава. На паўночны захад ад Менску. Сядзіба апошняга менскага ваяводы А.Хмары канца XVIII ст. Захаваліся руіны самой сядзібы і два флігелі. Каля комплексу разьмешчана школа-інтэрнат. Аб’ект трэба пачысьціць ад сьмецьця і кустоўя.

Сьмілавічы (Ігуменскі раён). Нэагатычны палац ХІХ ст. У адной палове будынку разьмяшчаецца каледж, другая палова паступова разбураецца. З гэтым палацам зьвязаны лёс знакамітага кампазытара С.Манюшкі і мастака В.Ваньковіча.

Ракаў. Каталіцкія могілкі (ХІХ ст.) патрабуюць добраўпарадкаваньня. На праваслаўных могілках сытуацыя ўвогуле катастрафічная: пасьля праведзеных тут нядаўна будаўнічых работ яны амаль што разбураныя.

Плябань (на дарозе Менск—Маладэчна). Могілкі XVIII ст., месца пахаваньня паўстанцаў 1863 г. Могілкі моцна зарасьлі кустоўем.

Вялікія Навасёлкі (пад Койданавым). Закінутыя каталіцкія могілкі, дзе пахаваны мастак і пісьменьнік Карусь Каганец. На ўскрайку могілак — сьметнік.

Станькава (пад Койданавым). Маёнтак Чапскіх.

16—17 красавіка культурна-краязнаўчыя арганізацыі Менску «Этна», «Дыярыюш», «Побач» арганізоўваюць прыбіраньне гістарычных мясьцін Ракава. Далучайцеся…

Павел Каралёў — «Этна» (8-029-776-24-35);

Цімох Акудовіч — «Дыярыюш» (8-029-557-11-24).

Каментары

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць