не для дзяцей: нам. міністра нецвярозы, гучыць нецэнзурная лексіка
Намеснік міністра эканомікі Тур адбіваецца ад удзельнікаў дыпламатычнага прыёму. Відэа
УЮ-Тубе змешчана відэа, знятае на адным з дыпламатычных прыёмаў у Мінску. Відэа, імаверна, было знятае схаванай камерай. Магчыма, мабільным тэлефонам, які вісеў на шыі ў аднаго з суразмоўцаў. На ім доўгачасовы намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур адбіваецца ад наскокаў іншых гасцей, людзей рознага сацыяльнага статусу.
«Ты жывеш не па сродках», — заявіў ён прадпрымальніку, які апынуўся на мяжы банкруцтва.
Адзначым, што відэа знятае ў парушэнне правілаў паводзінаў на дыпламатычных прыёмах.
Малады хамаваты чалавек за Турам — журналіст АНТ Аляксандр Мацяc, маладая жанчына — жонка палітвязня Аляксандра Атрошчанкава Дар’я Корсак. Жанчына за ёй — жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары