Эканоміка44

Латвія ўводзіць татальны ветэрынарны кантроль на мяжы з Беларуссю

Харчова-ветэрынарная служба Латвіі (ХВС) узмацніла кантроль на дзяржаўнай мяжы, каб не дапусціць трапляння афрыканскай свіной чумы ў краіну.
Пра гэта ў аўторак заявілі прадстаўнікі кіраўніцтва ХВС, паведамляе Delfi.lv

Адно з мерапрыемстваў, пры дапамозе якога плануецца змагацца з магчымым распаўсюдам афрыканскай свіной чумы на тэрыторыі Латвіі, — пабудова плота ўздоўж мяжы краіны. Плануецца, што плот стане непераадольнай перашкодай для дзікоў, які хворыя на афрыканскую чуму.

Плот, выдаткі на пабудову якога пакрые ЕС, будзе размешчаны ўздоўж межаў Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі з Расіяй і Беларуссю.

«Зараз мы гаворым пра сур’ёзную пагрозу» — адзначыў намеснік дырэктара дэпартамента ветэрынарнага нагляду ХВС Эдвінс Альшэўскіс, дадаўшы, што пакуль няма інфармацыі аб заражэннях свіной чумой e непасрэднай блізкасці да мяжы Латвіі.

Альшэўскіс адзначыў, што ўзмоцнены кантроль на латвійскай-беларускай і латвійска-расійскай межах будзе ажыццяўляцца 24 гадзіны ў суткі.
Самая галоўная рызыка, па меркаванні прадстаўніка ХВС — нелегальны ўвоз прадуктаў на тэрыторыю Латвіі. Таму цяпер багаж людзей, якія перасякаюць мяжу, даглядаць у 100-працэнтным аб’ёме, а не выбарачна, як раней.

23 ліпеня аналагічны кантроль быў уведзены на літоўска-беларускай мяжы.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай15

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі6

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

Навукоўцы здолелі прачытаць рукапіс, які згарэў амаль 2000 гадоў таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць