Музыка66

На літоўскім «Галапагаі» «Крамбамбуля» прэзентавала новыя песні

А што гэта за краіна?» — памятыя, з голымі піўнымі торсамі, дабрадушныя літоўскія панкі тыкаюць пальцам на бел-чырвона-белы сцяжок на намёце. «Беларусь? Ды тут адныя беларусы! Мы з вамі!»

Сапраўды, на жывапісным востраве сярод возера ў літоўскім мястэчку Зарасай, у выходныя шчодра ўсеяным намётамі і сцэнамі, беларускіх сцягоў было нямала.

Galapagai, штогадовы музычны фестываль на «літоўскіх браславах», гучаў сёлета і па-беларуску.

На лясной сцэне, што як блізнец падобная да борыку Басовішча, літоўска-эстонска-латышска-беларускую моладзь весяліў жартамі і фізічнымі практыкаваннямі Віталь Артыст з «Без білета». А бліжэй да вечару галоўная сцэна фэсту выбухнула «Крамбамбуляй». Сэт гучаў настолькі моцна, што падпяваць пачалі і літоўцы, а самыя зацятыя наладзілі рэальны слэм. Беларусы ж і ўкраінцы, што дружным хорам спявалі ўсе крамбамбульныя хіты, крыху змаглі перадыхнуць хіба толькі на некалькіх новых песнях: узнёслая «Сэрца паўстанца», надзённая «Для чужых мы ўсе вар’яты» і баявая «Гэй ліцвіны, Бог нам радзіць!».

Невялікі востраў на возеры, што на сутыку Літвы, Латвіі і Беларусі, на некалькі дзён ператвараецца ў сапраўдныя Галапагосы, з яркай флорай і фаўнай:

панкі, фрыкі, простыя людзі, гопнікі, хіпстары, сем’і з малечай, байкеры, раварысты, нават аматары 3D-друку. Тут неверагодна спалучаюцца поп-выступы на адной сцэне з алеяй забаваў як на звычайным свяце гораду, і маладыя інды-выканаўцы на іншай сцэне, дзе публіка каардынальна розніцца. Некалькі пляжаў, безліч гульняў, акцыі, конкурсы… З розных сцэнаў гучаць AC/DC, Nirvana, Элвіс Прэслі, Цой — сёлета кавер-гурты тут асабліва ў фаворы.

«PapaiPapai!» — раніца апошняга дня фестывалю праводзіла намётавы гарадок ужо знаёмымі галасамі вясёлых асіплых панкаў. «Papai!..» — падхоплівалі стомленыя сонныя галасы з розных намётаў. Галапагаі, папаі… Па вяртанні пагуглілі пераклад развітальных клічаў:)

Выдатны разняволены фестываль, які для кожнай кампаніі свой, абсалютна разнастайны, чым і інтрыгоўны, аднак аднолькава чаканы. Фотамоманты з Galapagai версіі 2014 — у рэпартажы Generation.by.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме8

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў19

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме8

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць