Музыка66

На літоўскім «Галапагаі» «Крамбамбуля» прэзентавала новыя песні

А што гэта за краіна?» — памятыя, з голымі піўнымі торсамі, дабрадушныя літоўскія панкі тыкаюць пальцам на бел-чырвона-белы сцяжок на намёце. «Беларусь? Ды тут адныя беларусы! Мы з вамі!»

Сапраўды, на жывапісным востраве сярод возера ў літоўскім мястэчку Зарасай, у выходныя шчодра ўсеяным намётамі і сцэнамі, беларускіх сцягоў было нямала.

Galapagai, штогадовы музычны фестываль на «літоўскіх браславах», гучаў сёлета і па-беларуску.

На лясной сцэне, што як блізнец падобная да борыку Басовішча, літоўска-эстонска-латышска-беларускую моладзь весяліў жартамі і фізічнымі практыкаваннямі Віталь Артыст з «Без білета». А бліжэй да вечару галоўная сцэна фэсту выбухнула «Крамбамбуляй». Сэт гучаў настолькі моцна, што падпяваць пачалі і літоўцы, а самыя зацятыя наладзілі рэальны слэм. Беларусы ж і ўкраінцы, што дружным хорам спявалі ўсе крамбамбульныя хіты, крыху змаглі перадыхнуць хіба толькі на некалькіх новых песнях: узнёслая «Сэрца паўстанца», надзённая «Для чужых мы ўсе вар’яты» і баявая «Гэй ліцвіны, Бог нам радзіць!».

Невялікі востраў на возеры, што на сутыку Літвы, Латвіі і Беларусі, на некалькі дзён ператвараецца ў сапраўдныя Галапагосы, з яркай флорай і фаўнай:

панкі, фрыкі, простыя людзі, гопнікі, хіпстары, сем’і з малечай, байкеры, раварысты, нават аматары 3D-друку. Тут неверагодна спалучаюцца поп-выступы на адной сцэне з алеяй забаваў як на звычайным свяце гораду, і маладыя інды-выканаўцы на іншай сцэне, дзе публіка каардынальна розніцца. Некалькі пляжаў, безліч гульняў, акцыі, конкурсы… З розных сцэнаў гучаць AC/DC, Nirvana, Элвіс Прэслі, Цой — сёлета кавер-гурты тут асабліва ў фаворы.

«PapaiPapai!» — раніца апошняга дня фестывалю праводзіла намётавы гарадок ужо знаёмымі галасамі вясёлых асіплых панкаў. «Papai!..» — падхоплівалі стомленыя сонныя галасы з розных намётаў. Галапагаі, папаі… Па вяртанні пагуглілі пераклад развітальных клічаў:)

Выдатны разняволены фестываль, які для кожнай кампаніі свой, абсалютна разнастайны, чым і інтрыгоўны, аднак аднолькава чаканы. Фотамоманты з Galapagai версіі 2014 — у рэпартажы Generation.by.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца9

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца9

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць