Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі
Найпапулярнейшым стаў адказ Сухапутных войск Украіны.
26‑гадовы блогер Джэксан Хінкл, вядомы сваімі антысеміцкімі і прарасійскімі поглядамі, мае ў сацсетцы X (былым твітары) 3,6 млн падпісчыкаў.
У сваіх публікацыях ён часам просіць апісаць таго ці іншага дзеяча адным словам. Днямі ён папрасіў зрабіць тое адносна прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
«Апішыце Пуціна адным словам», — папрасіў Хінкл.
Ён атрымаў 5 тысяч адказаў, большасць з іх — абразы.
Адказ, які даў акаўнт Сухапутных войск Украіны, сабраў больш за тысячу лайкаў.
Там было напісана — Target (цэль).

Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары
Вось калі б Пуціна папрасілі апісаць адным словам Кіеў, ці Ўкраіна, гэта магло быць слова Цэль, а для УСУ гэта хутчэй слова Пагроза. І для беларусаў таксама.